Перайсці да зместу

Хуан Гуайдо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Гуайдо
ісп.: Juan Guaidó
Сцяг Самаабвешчаны, часткова прызнаны выконваючы абавязкі Прэзідэнта Венесуэлы Сцяг
з 23 студзеня 2019
Не прызнаёцца Мадура з 11 студзеня 2019
Папярэднік Нікалас Мадура
Сцяг Спікер Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Сцяг
5 студзеня 2019 — 5 студзеня 2020
Прэзідэнт Нікалас Мадура
Папярэднік Амар Барбоса
Пераемнік Луіс Пара

Нараджэнне 28 ліпеня 1983(1983-07-28) (41 год)
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Gerardo Antonio Guaidó Márquez
Жонка Fabiana Rosales[d]
Дзеці Miranda Guaidó Rosales[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Гуайдо, Хуан Гуаідо (ісп.: Juan Guaidó; нар. 28 ліпеня 1983, Ла-Гуайра) — палітык, дзяржаўны дзеяч Венесуэлы.

Сын лётчыка і настаўніцы, абодва яго дзяды былі вайскоўцамі. У палітыку ён прыйшоў студэнтам. Па адукацыі інжынер, акрамя таго, ён скончыў аспірантуру ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона ў ЗША.

У 25 гадоў ён стаў сузаснавальнікам партыі «Народная воля», якая ўстала ў рашучую апазіцыюп да сацыялістычнага ўраду Уга Чавеса. Кіраўніка гэтай партыі Лопеса пазней арыштуюць і пасадзяць у турму па абвінавачванні ў арганізацыі беспарадкаў. Тыя беспарадкі пакінулі шнар на шыі Гуайдо: ад гумовай кулі[2].

Падчас свайго знаходжання ў парламенце Венесуэлы палітык ініцыяваў расследаванне шэрагу карупцыйных спраў, звязаных з адміністрацыяй Нікаласа Мадуры.

Хуан Гуайдо быў абраны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы 5 студзеня 2019, а пасля таго як Нікалас Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо назваў яго ўзурпатарам (на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года Мадура па афіцыйных звестках атрымаў 68 % галасоў выбаршчыкаў пры яўцы 46 %, апазіцыя тыя выбары байкатавала). Яго прызначэнне спікерам парламента дало венесуэльскай апазіцыі магчымасць аб’яднацца. Неўзабаве Гуайдо паставіў пад пытанне легітымнасць праўлення Мадуры і заявіў, што мае канстытуцыйнае права ўзяць прэзідэнцкую ўладу ў свае рукі да наступных выбараў.

23 студзеня 2019 Хуан Гуайдо абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны і прынёс прысягу проста на масавым мітынгу ў Каракасе[3]. Выступаючы перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу, ён заявіў, што бярэ на сябе прэзідэнцкія абавязкі, каб «дамагчыся заканчэння ўзурпацыі ўлады, сфармаваць пераходны ўрад і правесці сумленныя выбары»[4]. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выпусціў заяву, у якой афіцыйна прызнаў Гуайдо кіраўніком краіны. Цягам некалькіх гадзін аб прызнанні Гуайдо в.а. прэзідэнта заявілі таксама Бразілія, Канада, Калумбія, Аргенціна, Перу, Эквадор, Парагвай. Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў таксама прызнала яго новым лідарам краіны. 31 студзеня Еўрапейскі парламент таксама прызнаў Хуана Гуайдо «адзіным і законным часовым прэзідэнтам» рэспублікі[5][6].

5 студзеня 2020 на афіцыйным пасяджэнні парламента замест Гуайдо на пасаду спікера Нацыянальнай амамблеi быў абраны праўладны дэпутат Луіс Пара. Аднак апазіцыя — паплечнікі Гуайдо — сабраліся ў рэдакцыі адной з мясцовых газет і пастанавілі, што ён застаецца на пасадзе спікера венесуэльскага парламента на наступны тэрмін. Мадура заявіў, што прэтэнзіі апазіцыі да ходу галасавання незаможныя, у прыватнасці кворум быў дакументальна пацверджаны. Нягледзячы на гэта, некаторыя краіны ўжо павіншавалі Гуайдо з перавыбраннем на пасаду старшыні парламента[7].

Гуайдо і яго саюзнікі сцвярджаюць, што яны з’яўляюцца законным урадам. Апазіцыя выкарыстоўвае міжнародны ціск, каб прымусіць Мадура правесці свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, выхоўвае дачку.

Зноскі

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Хуан Гуайдо