Хуберт ван Эйк
Выгляд
Хуберт ван Эйк | |
---|---|
нідэрл.: Hubert van Eyck | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1366[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1426[2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуберт ван Эйк (нідэрл. Hubert van Eyck; 1370 — 18 верасня 1426) — паўднёва-нідэрландскі (фламандскі) жывапісец эпохі Паўночнага Адраджэння. Старэйшы брат Яна ван Эйка, якога ён навучаў жывапісу. З пачатку 1420-х гадоў жыў у Генце.
Зыходзячы з надпісу на раме Генцкага алтара ў саборы Св. Бавона (паліпціх «Пакланенне ягню» ў Генце), лічыцца, што Хуберт ван Эйк удзельнічаў у стварэнні гэтага твора. Аднак, у цяперашні час гэтае сведчанне падвяргаецца сумневу: ёсць меркаванне, што надпіс зроблены пазней, а ўвесь жывапіс алтара выкананы яго братам.