Царква Усіх Святых (Бягомль)
Праваслаўны храм | |
Царква Усіх Святых | |
---|---|
54°44′20″ пн. ш. 28°03′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1866—1877 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000878 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Усіх Святых — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Бягомль (Докшыцкі раён). Размешчана на вуліцы Кастрычніцкай, 1. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бягомльская царква ўсіх Святых (Свята-Раства-Багародзіцкая царква) пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя ў рэтраспектыўна-рускім стылі.
Драўляная царква ў Бягомлі была збудаваная ў 1783 годзе як грэка-каталіцкая, па фундацыі капітулы Віленскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, якая была ўласнікам Бягомля. У 1877 годзе пачалося будаўніцтва новай царквы, праектны кошт якой быў разлічаны на 29.764 руб., з якіх 12.181 руб. пакрылі прыхаджане, а рэшту - расійская казна. Драўляная царква мела быць разабраная з-за старасці[1].
У міжваенны час царква была зачыненая савецкімі ўладамі і перабудаваная на бровар. У пасляваенныя гады ў будынку царквы далей была вінакурня. Савецкім часам будынак не рэстаўраваўся, з-за чаго паступова стаў непрыгодным. Зараз цалкам зруйнавана задняя сцяна, у правай сцяне ўзнік значны пралом з абрушэннем цаглін. Фактычна ў сённяшніх умовах царква да аднаўлення не прыдатная, нягледзячы на тое, што знаходзіцца пад аховай беларускай дзяржавы як гістарычны помнік. У зборніку «Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак 19 стагоддзя», надрукаваных у 2000 годзе РУП Выдавецтва «Ураджай», пад змешчанай фотаздымкам храма напісана, што царква не захавалася. Відаць, гэтая фраза хуткім часам стане сапраўднасцю, бо прынятыя вернікамі Бягомля і праваслаўным святаром намаганні па захаванні і аднаўленні царквы не прывялі да якога-небудзь выніку, хоць рэканструкцыя царквы ёсць адной з задач Докшыцкага райвыканкама. Набажэнствы праводзяцца ў былым прыёмным пакоі значна паменшанай, амаль да ўзроўню паліклінікі, Бягомльскай раённай бальніцы.
У 2010-я гады побач з руінамі царквы была збудаваная новая, невялікага памеру, царква, у якой рэгулярна адбываюцца набажэнствы.
-
У пачатку XX стагоддзя
-
Бальшавікі здымаюць званы з царквы (1929)
-
Выгляд з боку вуліцы Савецкай (2007)
-
Крыж перад царквой (2007)
-
Царква ўзімку (2007)
-
Таблічка на царкве (2009)
-
Унутры царквы (2010)
-
Сучасны выгляд (2010)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 38—39. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Усіх Святых (Бягомль)
- Царква Усіх Святых (Бягомль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Усіх Святых (Бягомль) на сайце Radzima.org
- Царква Усіх Святых (Бягомль) на сайце «Архіварта»
- ↑ Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. 2. Борисовский уезд.. — Минск, 1879. — 198-199 с.