Цэнтральны аймак
Цэнтральны аймак | |||||
---|---|---|---|---|---|
манг.: Төв аймаг манг.: ᠲᠥᠪ ᠠᠶᠢᠮᠠᠭ | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 27 самонаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1931 | ||||
Афіцыйная мова | мангольская | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | MN-047 | ||||
Тэлефонны код | 0127 | ||||
Код аўтам. нумароў | ТӨ_ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Туве (таксама Цэнтральны аймак; манг.: Төв аймаг) — аймак у Манголіі.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Аймак быў утвораны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 74 042 км². Колькасць насельніцтва — 83 838 чалавек (2008 год). Шчыльнасць насельніцтва — 1,13 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні аймак дзеліцца на 27 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Зуунмад. Пасярод Цэнтральнага аймакаў знаходзяцца 3 анклава — сталіца Манголіі Улан-Батар і падначаленыя ёй тэрыторыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральны аймак размешчаны адпаведна ў цэнтральнай Манголіі. На поўначы ад яго ляжыць Селенгінскі аймак, на ўсходзе — Хэнтэйскі, на поўдні — Сярэднегабійскі, на паўднёвым захадзе — Увэр-Хангайскі, на захадзе — Булганскі. На паўночным усходзе ляжыць заходняя частка Хэнтэйскіх гор, адгор’і якіх ахопліваюць Улан-Батар. На захадзе і поўдні аймака распасціраюцца пагорыстыя стэпы. Найбуйнейшая рака аймака — Туул.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −25 град цэльсія, сярэдняя тэмпература ліпеня +20 град. У сярэднім за год выпадае 300 мм ападкаў.
Флора і фаўна
[правіць | правіць зыходнік]У аймаку растуць хвоі, вярбы, абляпіхі, розныя ягады і грыбы. Водзяцца ваўкі, лісы, зайцы, мядзведзі, манулы, алені, вавёркі, ласі, кабаны і тарбаганы.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Аймак багаты каменным вуглём, малібдэнам, алюмініям.
- Вугальная шахта «Налайха» — у 1995 годзе здабыча спынена.
- Вугальны разрэз «Баганур», здабыча вядзецца адкрытым спосабам, запасы вугалю складаюць 300 млн тон.
- Пасля 1980 года адбылося пашырэнне Шарынгальскага разрэзу з 1100000 тон да 2500000 і будаўніцтва Баганурскага вугальнага разрэзу магутнасцю 6 млн тон у год.
- Вугальны басейн «Тугруг нуур» (самон Баян) на адлегласці 130 км ад Улан-Батара, запасы прыблізна складаюць 3 млрд тон.
- Радовішча золата «Нара Талга» у 120 км ад Улан-Батара, запасы прыблізна складаюць 22 тоны.
- Радовішча волава і вальфраму «Баян дава» з’яўляецца невялікім, запасы ацэньваюцца ў 500 тон.
- Радовішча вальфрамавай руды «Цагаан дава», пацверджаныя запасы складаюць 3 121 тон.
- Радовішча бурага вугалю «Цайдам нуур». Запасы ацэньваюцца ў 6 млрд тон.
Нацыянальныя паркі
[правіць | правіць зыходнік]У Хэнтэйскіх гарах знаходзіцца нацыянальны парк Гархі-Тэрэлж, заснаваны ў 1993 годзе. Цікавы ўнікальнымі горнымі фармацыямі, разнастайным раслінным і жывёльным светам. У размешчаным на адлегласці 120 кіламетраў на паўднёвы захад ад Улан-Батара нацыянальным парку Хустайн-Нуруу з 1993 года праводзіцца паспяховая работа па аднаўленні папуляцыі каней Пржавальскага. На поўдзень ад сталіцы знаходзіцца створаны яшчэ ў сацыялістычнай Манголіі нацыянальны парк Богд-Хан-Уул. Тут размешчаны заснаваны ў 1733 годзе будыйскі манастыр Манджушры-хійд і свяшчэнная гара Богд-Хан-Ул.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гаджурт — дачны пасёлак, размешчаны на адлегласці 23 км ад цэнтра Улан-Батора.
- Дзіцячы міжнародны лагер «Найрамдал» (Дружба) на адлегласці ад 30 км ад Улан-Батора. Штогод тут адпачывае да 24 000 дзяцей з многіх краін.
- Комплекс «Статуя Чынгісхана» на адлегласці 53 км ад Улан-Батора (40 метраў).
- Манастыр Манзушыр на паўднёвым схіле святой гары Богда-Хан-Ул за 5 км ад цэнтра аймака Зуунмад. Манастыр быў разбураны ў 1932 годзе. Адноўлена адзін храм, у якім размешчаны музей.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]№ | Самон | Арыгінальная назва |
Насельніцтва, чал. 1998 |
Насельніцтва, чал. 2005 |
Насельніцтва, чал. 2007 | |
---|---|---|---|---|---|---|
Усяго | Адм. цэнтр самона | |||||
1 | Алтанбулаг | Алтанбулаг | 3 622 | 3 104 | 3 079 | 1 427 |
2 | Аргалант | Аргалант | 2 505 | 1 892 | 1 955 | 916 |
3 | Архуст | Архуст | 2 086 | 1 671 | 1 371 | 516 |
4 | Батсумбэр | Батсүмбэр | 6 786 | 6 358 | 6 525 | 2 325 |
5 | Баян | Баян | 2 575 | 2 062 | 2 093 | 1 166 |
6 | Баян-Унжуул | Баян-Өнжүүл | 2 817 | 2 538 | 2 560 | 579 |
7 | Баянчандмань | Баянчандмань | 3 641 | 3 268 | 3 322 | 1 311 |
8 | Баяндэлгэр | Баяндэлгэр | 2 203 | 1 226 | 1 165 | 580 |
9 | Баянжаргалан | Баянжаргалан | 1 788 | 1 583 | 1 623 | 609 |
10 | Баянхангай | Баянхангай | 1 693 | 1 498 | 1 401 | 746 |
11 | Баянцагаан | Баянцагаан | 2 737 | 2 369 | 2 173 | 988 |
12 | Баянцогт | Баянцогт | 3 406 | 1 890 | 2 020 | 958 |
13 | Барнуур | Борнуур | 4 454 | 4 372 | 4 693 | 3 233 |
14 | Бурэн | Бүрэн | 3 624 | 3 303 | 3 209 | 614 |
15 | Дэлгэрхаан | Дэлгэрхаан | 2 499 | 2 033 | 2 016 | 635 |
16 | Эрдэнэ | Эрдэнэ | 3 485 | 3 424 | 3 607 | 1 398 |
17 | Эрдэнэсант | Эрдэнэсант | 5 855 | 5 011 | 5 010 | 1 893 |
18 | Жаргалант | Жаргалант | 5 975 | 5 798 | 5 781 | 2 156 |
19 | Лунэ | Лүн | 3 151 | 2 595 | 2 515 | 1 302 |
20 | Менгенмарт | Мөнгөнморьт | 2 197 | 1 923 | 1 902 | 908 |
21 | Ундэршырээт | Өндөрширээт | 2 525 | 1 927 | 2 006 | 582 |
22 | Сэргэлэн | Сэргэлэн | 2 422 | 1 855 | 1 884 | 199 |
23 | Сумбэр | Сүмбэр | 2 210 | 1 637 | 1 646 | 690 |
24 | Цээл | Цээл | 3 988 | 2 513 | 2 352 | 1 568 |
25 | Угтаалцайдам | Угтаал | 4 139 | 2 397 | 2 274 | 1 413 |
26 | Заамар | Заамар | 5 645 | 5 721 | 5 816 | 1 494 |
27 | Зуунмад | Зуунмод | 16 037 | 14 600 | 14 830 | 14 568 |
Зноскі
- ↑ Töv aimag statistic office
- ↑ Töv Aimag Population Annual Report 2007 [1](недаступная спасылка)