Чарнабаіўка (Білазэрскі раён)
Вёска
Чарнабаіўка
| ||||||||||||||||||||
Чарнаба́іўка (укр.: Чорнобаївка) — вёска ў Білазэрскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. На ўскраіне знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Херсон.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чарнабаіўка размешчана на поўдні Украіны ў межах стэпавай зоны на Прычарнаморскай нізіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Населены пункт знаходзіцца за 8,3 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 10 км ад абласнога цэнтра. На паўночнай ускраіне вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Чарнабаіўка на лініі Херсон — Мікалаеў. Праз Чарнабаіўку праходзіць аўтадарога E58 Растоў-на-Доне — Адэса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на трасе Херсон — Мікалаеў. Паўстала ў выніку зліцця двух населеных пунктаў: Чарнабаіўскіх і Гусакоўскіх хутароў, якія размяшчаліся з процілеглых бакоў гэтай трасы. Непасрэдна мяжуе з абласным цэнтрам — Херсонам, з’яўляючыся, у некаторым родзе, яго прадмесцем. Адна з найбуйнейшых па колькасці вёсак ва Украіне, якая перавышае па гэтым паказчыку і па плошчы шмат гарадоў і пасёлкаў. Насельніцтва па перапісу 2001 года складала 9275 чалавек.
У ходзе ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе акупанты выкарыстоўвалі аэрадром блізу Чарнабаіўкі як камандны пункт і месца збору самалётаў і верталётаў. З 27 лютага ён дзясяткі разоў станавіўся цэллю для ўкраінскіх ваенных. Пасля вызвалення ў лістападзе правабярэжжа Херсонскай вобласці Чарнабаіўка вярнулася пад кантроль украінскіх сіл.
Мясцовы савет
[правіць | правіць зыходнік]75024, Херсонская вобл., Білазэрскі р-н, в. Чарнабаіўка, вул. Кастрычніцая 44.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2011 год у Чарнабаіўцы пражывала 9275 чалавек[1]. Роднымі мовамі назвалі:
Мова | Колькасць чалавек | Працэнт |
---|---|---|
Украінская | 8505 | 91,70 % |
Руская | 680 | 7,33 % |
Беларуская | 35 | 0,38 % |
Малдаўская | 21 | 0,23 % |
Армянская | 7 | 0,08 % |
Цыганская | 5 | 0,05 % |
Польская | 2 | 0,02 % |
Балгарская | 1 | 0,01 % |
Іншыя | 19 | 0,20 % |
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Іларыёнавіч Кірычэнка (1908—1975) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
- Віктар Сяргеевіч Зорын — майстар спорту Украіны па вольнай барацьбе, майстар спорту СССР па вольнай барацьбе.
- Дзмітрый Канстанцінавіч Маторны (2 лістапада 1927 — 30 ліпеня 2018) — савецкі і ўкраінскі наватар сельскагаспадарчай вытворчасці, старшыня калгаса імя Кірава Білазэрскага раёна Херсонскай вобласці. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1986). Герой Украіны (2002).
Зноскі
- ↑ Офіційний портал Верховної Ради України . w1.c1.rada.gov.ua. Праверана 21 кастрычніка 2020.