Перайсці да зместу

Чацвёрты Латэранскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дата 1215
Прызнаецца Каталіцтва
Папярэдні Сабор Трэці Латэранскі сабор
Наступны Сабор Першы Ліёнскі сабор
Скліканы Інакенціем III
Пад старшынствам Інакенція III
Храналагічны спіс Сусветных сабораў

Чацвёрты Латэра́нскі сабор (па ліку Каталіцкай царквы — XII Сусветны сабор) адбыўся ў 1215 годзе [1]. На гэтым саборы было прынята рашэнне, што члены царквы павінны абавязкова раз на год спавядацца. Той, хто за год не прыйшоў на споведзь да святара, выганяўся з царквы, і яму адмаўлялі ў праве быць пахаваным па хрысціянскім абрадзе.

Былі афіцыйна зацверджаны Папам Інакенціем III манаскія ордэны дамініканцаў і францысканцаў з мэтай барацьбы з ерасямі. Таксама былі прыняты рашэнні пра асуджэнне альбігойцаў, вальдэнсаў і санкцыянавана інквізіцыя [2]. Таксама была прынята забарона для духавенства ўдзельнічаць у судовых ардаліях. Фактычна гэта прывяло да знікнення ардалій з практыкі судаводства.

Зноскі