Перайсці да зместу

Чунчхон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чунчхон
кар.: 중천왕
кар.: 중양왕
Нараджэнне 224
Смерць 270[1]
Бацька Dongcheon[d]
Дзеці Сачхон

Чунчхон (кар. 중천, 中川 Chungch'ŏn; 224—270) — карэйскі ван, дванаццаты кіраўнік дзяржавы Кагуро перыяду Трох дзяржаў..

Быў сынам і спадчыннікам Танчхона. Заняў трон пасля смерці бацькі ў 248 годзе[2].

У тым жа годзе супраць новага вана згаварыліся яго малодшыя браты, за што яны былі пакараныя[2]. Пазней Чунчхон ажаніўся з паннай Ён. Але ў 251 годзе ён пазнаёміўся з доўгавалосай прыгажуняй, паннай Гваннай. Дзве жонкі кіраўніка доўга спрачаліся адна з адной за прыязнасць Чунчхона, і ў рэшце рэшт Гванну ўтапілі ў Жоўтым моры[2]. Сын Гванны ніколі не прэтэндаваў на права наследаваць прастол, а ў 255 годзе спадчыннікам быў абвешчаны сын паны Ён, Сачхон[2].

У 259 годзе ў межы Кагуро ўварваліся войскі Вэй  (укр.). Чунчхон адправіў 5 000 коннікаў і атрымаў перамогу над кітайскім войскам[2].

У 270 годзе ван памёр у 46-гадовым узросце[2]. Трон пасля смерці бацькі заняў Сачхон.

Зноскі

  1. 中川王 // https://mairi.me/-/1000912
  2. а б в г д е King Jungcheon. KBS Radio. KBS. Архівавана з першакрыніцы 12 квітня 2018. Праверана 8 мая 2020.