Перайсці да зместу

Чырвоныя водарасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоныя водарасці
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhodophyta Wettst., 1922


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  660046
NCBI  2763
EOL  4524
FW  54808

Чырвоныя водарасці, Багранкі, Барвовыя водарасці (Rhodophyta) — аддзел водарасцей.

Прымацаваныя або планктонныя мікра- і макраскапічныя арганізмы. Найбольш прымітыўныя — аднаклетачныя або каланіяльныя, больш высокаарганізаваныя маюць слаявіну складанай марфалічнай і анатамічнай будовы, памерам 0,5—1 м. Клеткі шмат’ядзерныя, з адным зоркападобным або некалькімі рознай формы хларапластамі і складаным наборам пігментаў: хларафілы а і d, альфа- і бэта-караціны, фікабіліны (чырвоны — фікаэрытрын, сіні — фікацыянін), якія вызначаюць афарбоўку водарасцей — ад ярка-чырвонай да блакітнавата-зялёнай і жоўтай. Запасное рэчыва — т.зв. багранкавы крухмал. Размнажэнне вегетатыўнае (дзяленнем клеткі, часткамі слаявіны або дадатковымі парасткамі), бясполае (мона-, бі-, тэтра- або паліспорамі) і палавое (аагамія). Характэрная асаблівасць — у цыкле развіцця няма рухомых жгуцікавых стадый.

Адрозніваюць 2 класы: бангіевыя і фларыдыевыя водарасці; больш за 600 родаў, каля 3800 відаў. Вядомы з археазою. Пашыраны пераважна ў морах, на вялікай глыбіні пераважаюць над іншымі групамі водарасцей; каля 5 % відаў — у прэсных вадаёмах і на глебе. На Беларусі трапляюцца віды з родаў батрахаспермум (Batrachospermum) і парфірыдыум (Porphyridium).

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

3 марскіх відаў чырвоных водарасцей атрымліваюць агар-агар, ёд, арганічныя рэчывы, выкарыстоўваюць як кармавыя і харчовыя прадукты. Прэснаводныя водарасці — індыкатары чысціні вады.