Перайсці да зместу

Чырвоны Сцяг (Добрушскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоны Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пятрова Свечка, да 1924Хаткі
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Аўтамабільны код
3
СААТА
3212812026
Чырвоны Сцяг на карце Беларусі ±
Чырвоны Сцяг (Добрушскі раён) (Беларусь)
Чырвоны Сцяг (Добрушскі раён)
Чырвоны Сцяг (Добрушскі раён) (Гомельская вобласць)
Чырвоны Сцяг (Добрушскі раён)

Чырвоны Сцяг[1] (руск.: Красное Знамя; да 1924 года — Хаткі) — скасаваная[2] вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

На ўсходзе мяжуе з лесам, на поўначы — мясцовы тарфяны заказнік.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (30 сем'яў) у 1990-1992 гадах пераселены ў чыстыя месцы.

За 22 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі ГомельУнеча), 50 км ад Гомеля, 1 км ад мяжы з Расіяй.

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Дзям'янкіДобруш. Планоўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Пятрова Свечка (яна ж Хаткі) Вылеўскай воласці Гомельскага павета працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе побач быў аднайменны фальварак.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Чырванасцяжнага сельсавета Добрушскага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Молат» (руск.: «Молот»), цэнтр — вёска Дзям'янкі.

У 2005 годзе вёска чырвоны сцяг выключана з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].

  • 1897 год — 31 двор, 214 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 38 двароў.
  • 1926 год — 57 двароў.
  • 1959 год — 267 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-1992 гады — жыхары (30 сем'яў) пераселены.
  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 183).
  2. а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 года № 29 "Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов".