Шаблон:Падзеі 23 студзеня
Выгляд
- 393: Апошні імператар адзінай Рымскай імперыі Феадосій I зрабіў свайго сына Ганорыя суправіцелем.
- 1556: Землятрус у Шэнсі (Кітай), загінула прыблізна 830 000 чалавек.
- 1571: У Лондане адкрыта каралеўская біржа.
- 1579: Падпісана Утрэхцкая унія, пачатак стварэння Нідэрландскай рэспублікі.
- 1631: Францыя і Швецыя падпісалі антынямецкую дамову.
- 1793: У Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай.
- 1950: Іерусалім абвешчаны сталіцай Ізраіля.
- 1960: Батыскаф ВМФ ЗША «Трыест» апускаецца на рэкордную глыбіню 10 911 м у Ціхім акіяне.
- 1997: Утворана Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- 2005: Віктар Юшчанка прыняў прысягу Прэзідэнта Украіны.