Шаблон:Падзеі 2 ліпеня
Выгляд
- 936: Атон I Вялікі быў каранаваны ў Ахене як кароль Германіі.
- 1266: Заключаны Перцкі дагавор, які спыніў нарвежска-шатландскае суперніцтва за ўладу над Гебрыдскімі астравамі.
- 1500: Імператар Максіміліян I Габсбург для лепшага кіравання імперыяй падзяліў яе на акругі.
- 1556: Астрахань капітулявала перад войскамі Івана IV, Астраханскае ханства далучана да Маскоўскай дзяржавы.
- 1588: У Будславе, паводле легенды, адбылося яўленне вернікам Дзевы Марыі.
- 1776: У Філадэльфіі Другі Кантынентальны Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб абвяшчэнні незалежнасці паўночнаамерыканскіх калоній ад Вялікабрытаніі.
- 1798: Падчас Егіпецкага паходу Напалеона Банапарта быў узяты партовы горад Александрыя.
- 1900: Першы палёт дырыжабля канструкцыі Фердынанда фон Цэпеліна.
- 1927: У Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.
- 1961: Памёр Эрнэст Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.