Шаблон:Падзеі 5 сакавіка
Выгляд
- 1279: Перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашарадэне.
- 1562: Магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
- 1907: Пачатак працы 2-ой Думы Расійскай імперыі.
- 1918: Перавод сталіцы Савецкай Расіі з Петраграда ў Маскву.
- 1940: Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах (гл. Катынскі расстрэл).
- 1946: Уінстан Чэрчыль у сваёй прамове называе мяжу з Усходнім блокам «Жалезнай заслонай».
- 1998: НАСА абвясціла, што КА «Клементайн» знайшоў на Месяцы дастаткова вады, каб заснаваць калонію.