Шалкова-Шэлегаўскі бой
Шалкова-Шэлегаўскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 10 мая 1943 | ||
Вынік | перамога партызан | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Шалко́ва-Шэ́легаўскі бой — бой паміж брыгадай «Смерць фашызму» і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсках Шалкова і Шэлегаўка Полацкага раёна 10 мая 1943 года.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]624-ы ахоўны батальён гітлераўцаў, якія рыхтаваліся да карнай аперацыі супраць партызан, высяліў з вёсак Шалкова і Шэлегаўка Полацкага раёна ўсіх жыхароў. Камандаванне брыгады (камандзір У. В. Мельнікаў, камісар І. Ф. Каранеўскі, начальнік штаба М. В. Уткін) распрацавала план раптоўнага нападу, поўнага знішчэння карнікаў.
Бой
[правіць | правіць зыходнік]У 2 гадзіны ночы 10 мая 1943 года партызаны брыгады з апазнавальнымі павязкамі на рукавах некалькімі штурмавымі групамі атакавалі нямецкія гарнізоны ў вёсках Шалкова і Шэлегаўка. Раптоўнасць і імклівасць нападу перашкодзіла гітлераўцам заняць акопы і дзоты, і яны шукалі ратунку ў хатах, скляпах і гарышчах. Супраціўленне аказаў толькі камандны састаў батальёна. У выніку начнога бою партызаны знішчылі і паранілі каля 150 гітлераўцаў, 8 узялі ў палон, знішчылі склады з боепрыпасамі, харчаваннем, захапілі штабныя дакументы, 4 кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі, амуніцыю, 25 коней.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пасэ, У. С. Шалкова-Шэлегаўскі бой 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 632-633. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.