Шаломаносны васіліск — дзённая яшчарка з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. На галаве самцоў прысутнічае грэбень. Большасць васіліскаў да 30 см даўжынёй і важаць 200—600 г, але сустракаюцца і асобнікі да 75 см даўжынёй. Хвост васіліска складае амаль дзве траціны даўжыні яго цела. Гэта цудоўныя плыўцы, здольныя заставацца пад вадой на працягу паўгадзіны. Яны таксама добра і хутка бегаюць, часам развіваючы хуткасць па зямлі да 11 км/гадзіну. Валодаюць здольнасцю бегаць па вадзе, утрымліваючы сваё цела на паверхні дзякуючы пачаргавальным ўдарам задніх ног. Па паверхні вады васіліск можа прабегчы да 400 метраў з хуткасцю 12 км/г.
Палавая спеласць надыходзіць у 1,5-2 гады. За сезон самка адкладае па 10-20 яек. Нованароджаныя яшчаркі важаць каля 2 г.
Шаломаносныя васіліскі сілкуюцца казуркамі, кветкамі раслін і дробнымі хрыбетнікавымі (змеямі, рыбамі, птушкамі і іх яйкамі). На васіліскаў палююць драпежныя птушкі, больш буйныя змеі, рыбы і паўзуны.