Шаля (Свярдлоўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Шаля
|
Шаля (руск.: Ша́ля) — пасёлак гарадскога тыпу ў Свярдлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Шалінскай гарадской акругі і Шалінскага раёна. Шаля атрымала сваю назву ад аднайменнай ракі. Заснавана ў 1903 годзе як пасёлак пры пракладцы чыгункі Перм — Екацярынбург. Насельніцтва — 5960 чалавек (2021).