Шкода (фільм)
Шкода | |
---|---|
англ.: Damage | |
Жанр | драматычны фільм, рамантычны фільм, эратычны фільм[d] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | New Line Cinema |
Працягласць | 107 хв. |
Краіна | |
Мова | французская, англійская і нямецкая |
Год | 1992 і 14 студзеня 1993[1] |
IMDb | ID 0104237 |
«Шкода» (англ.: Damage) — псіхалагічны трылер 1992 года рэжысёра Луі Маля.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі карціны адбываюцца ў Лондане. Доктар Стывен Флемінг — член брытанскага Парламента. Паспяховы ў сваёй кар’еры, ён жыве прыемным жыццём са сваёй сям’ёй — жонкай Інгрыд і юнай дачкой Салі. Старэйшы сын Марцін жыве асобна — ён шматабяцальны журналіст. Аднойчы на вечарыне Стывен сустракае маладую жанчыну Ганну Бартан, якая прадстаўляецца сяброўкай яго сына Марціна. За некалькі хвілін яна ўражвае яго. Праз некаторы час Марцін прыязджае да бацькоў разам з Ганнай і знаёміць іх са сваёй новай дзяўчынай. Неўзабаве пасля гэтага Ганна, нягледзячы на адносіны з Марцінам, тэлефануе Стывену на працу і запрашае да сябе на кватэру, дзе іх узаемнае прыцягненне пераходзіць у інтымную сувязь. Бурны раман пагражае разбурыць усё — і палітычную кар’еру Стывена, і яго сям’ю, і адносіны з сынам. Палітык гатовы кінуць жонку, каб застацца з каханай. Але тая аддае перавагу патаемным сустрэчам пад прыкрыццём шлюбу з сынам свайго палюбоўніка. Яна распавядае Стывену, што калі ёй было 15 гадоў, яе брат скончыў жыццё самагубствам з-за неўзаемнага кахання да яе, а маці Ганны прагаворваецца, што Марцін вельмі падобны на яе брата. Выпадкова Марцін раскрывае кватэру, дзе сустракаюцца палюбоўнікі, застае бацьку там з Ганнай і ў ашаламленні падае ў лесвічны пралёт, разбіваючыся да смерці. Любоўная сувязь становіцца вядомай грамадскасці і разбурае жыццё палітыка.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Джэрэмі Айранс | – Стывен Флемінг |
Жульет Бінош | – Ганна Бартан |
Міранда Рычардсан | – Інгрыд Флемінг |
Руперт Грэйвс | – Марцін Флемінг |
Петэр Стормарэ | – Пітэр Уэтцлер |
Леслі Каран | – Элізабет Прыда |
Джуліян Фелоўз | – Дональд Ліндсей |
Дэвід Т’юліс | – дэтэктыў |
Бенджамін Уітроў | – дзяржаўны памочнік |
Зноскі
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1992 года
- Фільмы-драмы 1992 года
- Фільмы Францыі 1992 года
- Фільмы Вялікабрытаніі 1992 года
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы-драмы Вялікабрытаніі
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Экранізацыі раманаў
- Фільмы Луі Маля
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер