Шпалеры (садова-паркавае мастацтва)
Выгляд
Шпалеры — канструкцыі, да якіх мацуюць дрэвы або кусты, каб надаць ім пэўную форму. Выкарыстоўваюць шпалеры або дзеля дэкаратыўнай мэты, або для павышэння ўраджайнасці фруктовых дрэў і кустоў.
Выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы
[правіць | правіць зыходнік]Перавагі, якія дае выкарыстанне шпалер пры вырошчванні сельскагаспадарчых (звычайна фруктовых) раслін:
- Магчымасць больш шчыльнай пасадкі раслін (дзеля эканоміі сельскагаспадарчых плошчаў)
- Магчымасць надання раслінам "правільнай" формы, то ёсць формы пры якой расліны маюць максімальную ўраджайнасць.
Выкарыстанне ў садова-паркавай архітэктуры
[правіць | правіць зыходнік]Шпалеры — важны элемент садова-паркавага мастацтва. Яны, у прыватнасці, выконваюць наступныя функцыі:
- Яны могуць эстэтычна аддзяляць розныя функцыянальныя зоны парку або саду.
- З дапамогай шпалер можна "маскіраваць" эстэтычна непрывабныя аб'екты (напрыклад, тэхнічныя збудаванні).
- Могуць выконваць функцыю загараджальную
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гете Р. Использование стен строений под шпалерные культуры: руководство к воспитанию плодовыых и виноградных шпалер у домовых стен. ― СПб., Имп. Рос. общ-во плодоводства, 1912. С. 77
- Андрезен К. Культура плодовых дерев на воздухе, при шпалерных стенах: Руководство к воспитанию плодовых дерев шпалерой с применением ко всем полосам России: состояние по долголетним опытам садоводом Андрезеном. ― СПб., Тип. В. Нусвальта, 1872. С. 89
- Bartosiewicz A. Urządzanie terenów zieleni. ― WSiP, Warszawa 1998
- Pokorski J., Siwiec A. Kształtowanie terenów zieleni. ― WSiP, Warszawa 1983
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Уладкаванне садовых шпалераў(недаступная спасылка)
- Садовыя шпалеры(недаступная спасылка)