Перайсці да зместу

Эдсгер Дэйкстра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдсгер Дэйкстра
нідэрл.: Edsger Wybe Dijkstra
Дата нараджэння 11 мая 1930(1930-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 2002(2002-08-06)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Maria C. Debets[d][4][5]
Род дзейнасці матэматык, фізік, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, выкладчык універсітэта, вучоны ў галіне інфармацыі, праграміст
Навуковая сфера інфарматыка[d], вылічальная тэхніка[d][6], матэматыка[6], праграмаванне[6], фізіка[6], computer algorithm[d][6], мова праграмавання[6] і камп'ютарная праграма[6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Adriaan van Wijngaarden[d][10]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдсгер Вібе Дэйкстра (нідэрл.: Edsger Wybe Dijkstra; 11 мая 1930 — 6 жніўня 2022) — нідэрландскі навуковец-інфарматык, інжынер-праграміст, эсэіст.[12] За фундаментальны ўклад у праграмаванне атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1972 годзе.

Дэйкстра нарадзіўся ў Ратэрдаме (Нідэрланды), вывучаў матэматыку і фізіку, а пазней тэарэтычную фізіку ў Лейдэнскім універсітэце. З 1952 па 1962 год ён працаваў у Матэматычным цэнтры ў Амстэрдаме ў якасці першага праграміста ў Нідэрландах. Дэйкстра сфармуляваў і вырашыў праблему найкарацейшага шляху ў 1956 годзе, а ў 1960 годзе распрацаваў першы кампілятар для мовы праграмавання ALGOL 60 сумесна з калегам Яапам Зонневелдам. У 1962 годзе ён пераехаў у Эйндховен, а пазней у Нюэнен, дзе стаў прафесарам кафедры матэматыкі ў Тэхнічнай вышэйшай школе Эйндховена. У канцы 1960-х гадоў Дэйкстра стварыў аперацыйную сістэму THE, якая лічыцца першай сістэмай з выкарыстаннем праграмнай старонкавай віртуальнай памяці. Дэйкстра стаў навуковым супрацоўнікам кампаніі Burroughs Corporation ў жніўні 1973 года. За гады працы там напісаў вялікую колькасць навуковых артыкулаў.

У 1984 годзе Дэйкстра заняў пасаду старшыні кафедры камп’ютарных навук Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне і працаваў там да выхаду на пенсію ў лістападзе 1999 года. Ён і яго жонка вярнуліся з Осціна ў родны дом у Нюэнене, дзе ён памёр 6 жніўня 2002 года пасля працяглай барацьбы з ракам.

Шырока вядомы ліст Дэйкстры «Аб шкоднасці інструкцыі GoTo» (англ.: Go To statement considered harmful), напісаны у 1968 годзе. У ім навуковец разважае аб зніжэнні якасці праграмнага кода з павялічэннем колькасці інструкцый GoTo.

У 1972 годзе Дэйкстра атрымаў прэмію Цьюрынга за фундаментальны ўклад у распрацоўку структураваных моў праграмавання. Незадоўга да смерці ён атрымаў прэмію Сімпозіума па прынцыпах размеркаваных вылічэнняў (англ.: Symposium on Principles of Distributed Computing, PODC) Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі за працу па самастабілізацыі праграмных вылічэнняў. Гэтая штогадовая ўзнагарода была перайменавана ў гонар Дэйкстры ў наступным годзе.

Зноскі

1. а б в г д е ё ж з і к http://amturing.acm.org/award_winners/dijkstra_1053701.cfm Праверана 5 сакавіка 2016.
2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

3. Edsger Dijkstra // Encyclopædia Britannica

4. https://www.cs.utexas.edu/users/EWD/CSobit.html Праверана 17 лютага 2022.
5. https://www.cwi.nl/about/history/e-w-dijkstra-brilliant-colourful-and-opinionated Праверана 17 лютага 2022.
6. а б в г д е ё Czech National Authority Database Праверана 24 лістапада 2024.

7. https://www.tue.nl/universiteit/alumni/emeriti/album-academicum/ Праверана 8 ліпеня 2019.
8. Schreuder O. E.W. Dijkstra // Proeven van eigen cultuur, vijfenzeventig jaar Katholieke Universiteit Nijmegen 1923-1998 Deel II 1960-1998 — 1998. — 539 с. — ISBN 90-5625-040-X

9. а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

10. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 10 жніўня 2018.

11. https://awards.acm.org/fellows/award-recipients Праверана 23 чэрвеня 2024.
12. Edsger Dijkstra | Dutch computer scientist (2 жніўня 2023).