Пладовае цела больш цвёрдае, чым у відаў роду дрыжалка (Tremella), чорнага колеру, мазгападобнай формы, з узростам становіцца ўсё менш гладкім, у сухое надвор’е высыхае. Нярэдка пладовыя целы зрастаюцца да 2-10 см.
Споры 13×4 мкм, сасіскападобныя, белага колеру, утвараюцца на ўсёй паверхні пладовых тэл.