Перайсці да зместу

Элеанор Харві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанор Харві
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 14 студзеня 1995(1995-01-14) (29 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 172 см[2]
Вага 56 кг[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элеанор Харві (англ.: Eleanor Harvey; нар. 14 студзеня 1995, Гамільтан) ― канадская фехтавальшчыца на рапірах, бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, чэмпіёнка і прызёр Панамерыканскіх гульняў.

Дзякуючы поспехам на юніёрскім і маладзёжным узроўнях, летам 2015 года ўвайшла ў склад зборнай на Панамерыканскія гульні, на якіх заваявала золата ў каманднай рапіры.

У наступным годзе ўдзельнічала на Алімпійскіх гульнях, дзе ў спаборніцтвах на рапірах выступіла паспяхова, прабіўшыся ў 1/4 фіналу, дзе прайграла Інес Бубакры, якая стала на тым турніры бронзавым прызёрам, а Харві стала першай канадскай фехтавальшчыцай у гісторыі, якая дабілася такога поспеху.

Улетку 2019 года ўдзельнічала ў Панамерыканскіх гульнях, на якіх заваявала тры медалі: срэбра (камандная рапіра) і дзве бронзы (рапіра і камандная шабля).

Летам 2021 года ўдзельнічала на Алімпійскіх гульнях, дзе ў спаборніцтвах на рапірах, прайшла ў 1/8 фіналу, дзе прайграла амерыканцы Лі Кіфер, якая стала алімпійскай чэмпіёнкай. У наступным годзе на чэмпіянаце свету па фехтаванні прабілася ў 1/8 фіналу, паказаўшы свой найлепшы вынік на чэмпіянатах свету.

Зноскі