Элементарныя функцыі
Выгляд
Элементарныя функцыі ў матэматыцы — клас функцый, у які ўваходзяць мнагасклад, ступенная функцыя, рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя і лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі і адваротныя трыганаметрычныя функцыі, гіпербалічныя функцыі і адваротныя гіпербалічныя функцыі. Элементарнымі з'яўляюцца таксама функцыі, атрыманыя з названых з дапамогай арыфметычных дзеянняў (складання, адымання, множання і дзялення), дыферэнцыравання, а таксама суперпазіцый (утварэння складаных функцый), выкарыстаных канечную колькасць разоў. Разглядаюцца таксама элементарныя функцыі ад некалькіх пераменных. Адваротныя функцыі да элементарных і інтэгралы ад элементарных функцый могуць не быць элементарнымі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Элементарныя функцыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).