Перайсці да зместу

Эмерсан Фіціпальдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмерсан Фіціпальдзі
Імя пры нараджэнні Emerson Wojciechowska Fittipaldi[2][3]
Род дзейнасці пілот Формулы-1, Champ Car driver, аўтагоншчык
Дата нараджэння 12 снежня 1946(1946-12-12)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Wilson Fittipaldi[d]
Дзеці Juliana Dowding Fittipaldi[d] і Emerson Fittipaldi Jr.[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт emersonfittipaldi.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмерсан Фіціпальдзі (парт. Emerson Fittipaldi, нар. 12 снежня 1946, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі аўтагоншчык. Двухразовы чэмпіён свету Формулы-1 (1972 і 1974 гадоў), чэмпіён серыі CART (1989 года), двухразовы пераможца Інды-500 (1989 і 1993 гадоў). Пераможца «Гонкі Чэмпіёнаў» на трасе Брэндс-Хеч, 1972 года, і яшчэ трох пазазаліковых Гран-пры Ф1.


У 1972 годзе выйграў чэмпіянат Формулы-1 у складзе Lotus, ужо на трэцім годзе свайго ўдзелу. Пры гэтым ён апынуўся першым бразільцам, які перамог у сусветным першынстве, і ўлічваючы яго ўзрост, 25 гадоў 303 дня — самым маладым уладальнікам чэмпіёнскага тытула ў гісторыі турніру (амаль на тры гады менш папярэдняга рэкорду). Гэтае дасягненне змаглі перасягнуць толькі праз 33 гады (гэта зрабіў Фернанда Алонса ў 2005-м, ва ўзросце 24 года 59 дзён). У сезоне 1974 Эмерсан змог другі раз стаць чэмпіёнам, ужо за рулём McLaren. І зноў паставіў рэкорд, як самы малады двухразовы ўладальнік тытула ў гісторыі (27 гадоў, 299 дня на момант заваёвы). Гэты рэкорд пратрымаўся да 1995 года, калі Міхаэль Шумахер стаў двухразовым ў 26 гадоў 293 дня.

Пасля заканчэння кар’еры ў Ф1, поўны сіл Фіціпальдзі вырашыў працягнуць кар’еру ў паўночнаамерыканскай серыі CART, дзе таксама дамогся поспеху, першым з прадстаўнікоў сваёй краіны. Выйграў чэмпіянат 1989 года выступаючы за Patrick Racingruen, двойчы прыходзіў першым у легендарнай гонцы Інды-500, у 1989 і 1993 гадах (другі раз ужо стартуючы за Penske Racing).

Зноскі