Эндру (герцаг Ёркскі)
Эндру | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лютага 1960[1][2][…] (64 гады)
|
||||||
Род | Віндзорская дынастыя | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Andrew Albert Christian Edward | ||||||
Бацька | Філіп, герцаг Эдынбургскі[4][5] | ||||||
Маці | Лізавета II[4][5] | ||||||
Жонка | Сара (герцагіня Ёркская)[5][6] | ||||||
Дзеці | Беатрыса Ёркская[d][4][5] і Яўгенія Ёркская[d][5][4] | ||||||
Веравызнанне | Царква Англіі | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі[7] | ||||||
Званне | vice admiral[d][8] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынц Эндру, герцаг Ёркскі (англ.: Prince Andrew Duke of York, поўнае імя Эндру Альберт Крысціян Эдвард; нар. 19 лютага 1960, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі прынц, віцэ-адмірал (2015—2022). Трэцяе дзіця і другі сын каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II. Займае 9-е месца ў парадку атрымання ў спадчыну брытанскага трону (пасля нараджэння ў 2021 годзе дачкі Лілібет Дыяны у Гары, герцага Сасекскага, і яго жонкі Меган).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прынц Эндру — трэцяе дзіця каралевы Лізаветы і прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага. Нарадзіўся 19 лютага 1960 года ў Лондане.
Яго старэйшыя брат і сястра, прынц Чарлз (нар. 1948) і прынцэса Ганна (нар. 1950), а малодшы брат, прынц Эдвард (нар. 1964).
Як і старэйшыя браты і сёстры, Эндру выхоўваўся гувернанткай да 5 гадоў, затым яго адправілі ў прыватную школу Хезердаўн недалёка ад Аскота у графстве Беркшыра.
У верасні 1973 года Эндру паступіў у школу-пансіён Горданстоўн на поўначы Шатландыі. Са студзеня па чэрвень 1977 года ён стажыраваўся ў каледжы Лейкфілд ў Канадзе.
У 1979 годзе Эндру скончыў школу і паступіў у Каралеўскі вайскова-марскі каледж, дзе вывучыўся на пілота верталёта. У 1982 годзе ён стаў афіцэрам 820-й ваенна-марской авіяцыйнай эскадрыллі, прыпісанай да авіяносца «Інвінсібл».
Калі ў красавіку 1982 пачалася Фалклендская вайна, «Інвінсібл» прыняў у ёй удзел. Каб не падвяргаць жыццё Эндру небяспецы, урад выключыў прынца з удзельнікаў ваеннай аперацыі, але каралева настаяла на вяртанні сына на авіяносец. Ён быў другім пілотам верталёта Sea King і ўдзельнічаў у баявых вылетах[10].
У 1984 годзе Эндру быў прызначаны асабістым ад’ютантам каралевы. Гэтую пасаду ён займаў да 1987 года, калі стаў інструктарам у верталётнай эскадрыллі. У 1988—89 гадах ён быў афіцэрам на эсмінцы «Эдынбург», затым быў верталётчыкам на фрэгаце «Кэмпбелтаўн», а з 1993 па 1994 год камандаваў мінным тральшчыкам «Катэсмор». Затым ён зноў быў пілотам, штабным афіцэрам, завяршыў ваенную кар’еру ў 2001 годзе, даслужыўшыся да афіцэра ваенна-марскога штаба, які адказвае за міжнароднае супрацоўніцтва, у званні камандэра. У 2005 годзе ён атрымаў званне капітана, у 2010 годзе— контр-адмірала, у 2015 годзе-віцэ-адмірала[11].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2001 года Эндру працаваў спецыяльным прадстаўніком Вялікабрытаніі па міжнародным гандлі і інвестыцыях, у яго абавязкі ўваходзіла прадстаўленне краіны на гандлёвых кірмашах і канферэнцыях па ўсім свеце.
У кастрычніку 2004 года Эндру наведаў Расію[12].
3 верасня 2012 года Эндру быў адным з 40 людзей, якія спусціліся па вяроўцы з хмарачоса The Shard, каб прыцягнуць інвестараў у фонды Outward Bound і Royal Marines Charitable[13][14].
З 2014 года ў рамках праекта Pitch@Palace прынц Эндру падтрымаў прадпрымальнікаў, дзеліцца з імі кантактамі патэнцыйных інвестараў[15].
Скандалы і абвінавачванні
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе прынц Эндру апынуўся ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, з якім ён пазнаёміўся ў 1990-я гады: Эпштэйна абвінавацілі ў сексуальнай сувязі з непаўналетняй, і на судзе па справе Эпштэйна сведка Вірджынія Робертс заявіла, што ў 2001 годзе, калі ёй было 17 гадоў, фінансіст прымушаў яе займацца сексам з ім і іншымі мужчынамі, уключаючы прынца Эндру. У 2008 годзе Эпштэйн, пайшоўшы на здзелку са следствам быў прысуджаны да 18 месяцаў пазбаўлення волі. Прынц Эндру не перапыніў адносін з Эпштэйнам і, пасля яго вызвалення, некалькі разоў гасцяваў у яго дома ў Нью-Ёрку. 6 ліпеня 2019 года Эпштэйн быў зноў затрыманы і падчас папярэдняга следства пакончыў з сабой у турэмнай камеры[16].
У лютым 2011 года, падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі, член парламента Крыс Браянт абвінаваціў Эндру ў тым, што ён быў «не толькі блізкім сябрам Саіфа аль-Іслама Кадафі, але і прыяцелем асуджанага лівійскага зброевага кантрабандыста Тарэка Кайтуні»[17]. Пасля гэтага Эндру пазбавіўся пасады спецыяльнага прадстаўніка па міжнародным гандлі і інвестыцыях.
Брытанская каралеўская сям’я неаднаразова заяўляла, што агучаныя ў адрас прынца абвінавачванні, звязаныя з Эпштэйнам, не маюць ніякага дачынення да рэальнасці. Сам прынц на працягу доўгіх гадоў асабіста не каментаваў гэтую гісторыю. У сярэдзіне лістапада 2019 года, аднак, ён даў інтэрв’ю Бі-бі-сі, у якім распавёў аб сваім сяброўстве з Эпштэйнам і паспрабаваў абвергнуць сцверджанні аб сексуальнай сувязі з 17-гадовай дзяўчынай[18]. Пасля выхаду праграмы ў эфір, прынц падвергнуўся рэзкай крытыцы з боку грамадскасці: яго абвінавацілі ў няшчырасці і ў тым, што ён не выказаў спагады пацярпелым дзяўчатам. 20 лістапада прэс-служба Букінгемскага палаца ад імя прынца Эндру паведаміла[19], што ён часова адмовіўся ад выканання афіцыйных абавязкаў у якасці члена каралеўскай сям’і з-за скандалу[16][20].
13 студзеня 2022 года прынц быў пазбаўлены ўсіх воінскіх званняў (апроч вайскова-марскіх)[21] і каралеўскіх патранажаў[22].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У гонар вяселля з Сарай Фергюсан атрымаў тытул герцага Ёркскага іх шлюб працягнуўся да разводу 30 мая 1996 года. У герцага Ёркскага і Сары, герцагіні Ёркскай, двое дзяцей: прынцэса Беатрыс Ёркская (нарадзілася 8 жніўня 1988 года), жонка Эдоарда Мапелі-Моцы, і прынцэса Яўгенія (Юджынія) Ёркская (нарадзілася 23 сакавіка 1990 года), жонка Джэка Бруксбенка.
З 2001 года ў Эндру былі адносіны з бізнес-лэдзі Амандай Стэйвлі, чакалася, што ён зробіць ёй прапанову, аднак яна заявіла, што не плануе выходзіць замуж за Эндру. Пасля гэтага заявы яны рассталіся.
Тытул герцага Ёркскага быў падараваны Эндру 23 ліпеня 1986 года — у дзень жаніцьбы на Сары Фергюсан. Але ў сакавіку 1992 года пара абвясціла аб разводзе. Шлюбаразводны працэс завяршыўся толькі 30 мая 1996 года. У 2011 годзе Эндру пагасіў шматмільённыя даўгі былой жонкі.
Таму што ў герцага няма сыноў, спадчыннікаў тытула не маецца (пэрскія тытулы, акрамя асабліва абумоўленых выпадкаў, ўспадкоўваюцца толькі па прамой мужчынскай лініі). Калі прынц Эндру не ажэніцца паўторна і ў яго не народзіцца сын, то пасля яго смерці тытул герцага Ёркскага вернецца кароне і можа быць прысвоены зноў.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Тытулы і звароты
[правіць | правіць зыходнік]- 19 лютага 1960 — 22 ліпеня 1986 года: Яго Каралеўскае Высокасць прынц Эндру
- 23 ліпеня 1986 — 13 студзеня 2022: Яго Каралеўскае Высокасць герцаг Ёркскі
- у Шатландыі: Яго Каралеўскае Высокасць граф Інвернес
- у Паўночнай Ірландыі: Яго Каралеўскае Высокасць барон Кілілеф
Асабісты герб і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Як член каралеўскай сям’і, мае асабісты герб, заснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
Блазон
[правіць | правіць зыходнік]Чатырохчасткавы шчыт: у першым і чацвёртым полі герб Англіі — тры залатых леапарда з блакітным узбраеннем у чырванёным полі, у другім полі герб Шатландыі — у залатым полі з чырванёнай двайной ўнутранай аблямоўкай, прарослай лілеямі чырванёны паўсталы леў з блакітным узбраеннем, у трэцім полі герб Ірландыі — залатая арфа з срэбнымі струнамі ў блакітным полі. Па-над шчытом срэбнае цітла а трох канцах абцяжаранае блакітным марскім якарам.
Шчыт акружае стужка ордэна Падвязкі.
Шчытатрымальнікі: справа — Брытанскі, каранаваны адкрытай каронай дзяцей манарха, леў cа срэбным цітлам (як у шчыце) на шыі; злева — шатландскі аднарог з каронай дзяцей манарха і срэбным цітлам (як у шчыце) на шыі.
Шчыт каранаваны каронай дзяцей манарха з шапкай пэра ўнутры.
Нашлемнік: залаты, каранаваны адкрытай каронай дзяцей манарха, леапард са срэбным цітлам (як у шчыце) на шыі, які стаіць на кароне дзяцей манарха.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | Дата | Узнагарода | |
---|---|---|---|
Вялікабрытанія | 6 лютага 1977 | Медаль Срэбнага юбілею каралевы Лізаветы II | |
Вялікабрытанія | 1982 | Медаль Паўднёвай Атлантыкі з разеткай | |
Нарвегія | 1988 | Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа | |
Новая Зеландыя | 1990 | Памятны медаль Новай Зеландыі 1990 | |
Канада | 2001 | Знак Узброеных сіл | |
Вялікабрытанія | 6 лютага 2002 | Медаль Залатога юбілею каралевы Лізаветы II | |
Саскачэван | 2005 | Памятны медаль Стагоддзя Саскачавана | |
Англія | 23 красавіка 2006 | Рыцар ордэна Падвязкі | |
ААЭ | 2010[23] | Ордэн Федэрацыі | |
Вялікабрытанія | 21 лютага 2011 | Рыцар Вялікага крыжа | Каралеўскага Віктарыянскага ордэна |
2 чэрвеня 2003—21 лютага 2011 | Рыцар-камандор | ||
19 снежня 1979—2 чэрвеня 2003 | Камандор | ||
Вялікабрытанія | 6 лютага 2012 | Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II | |
Мексіка | 2015 | Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла | |
Іспанія | 12 ліпеня 2017[24] | Камандор 1 класа ордэна Ізабелы Каталіцкай |
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Герцаг Ёркскі стаў адным з персанажаў мастацкага фільма «Спенсер: таямніца прынцэсы Дыяны» (2021), дзе яго сыграў Ніклас Корт.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Andrew Albert Christian Edward Windsor, 1st Duke of York // The Peerage
- ↑ Prince Andrew Albert Christian Edward Mountbatten-Windsor [House of Windsor] // Kindred Britain
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/uknews/queen-elizabeth-II/9689145/Queens-Blue-Sapphire-wedding-anniversary-65-years-of-landmarks.html
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lewis R. Prince Andrew, duke of York // Encyclopædia Britannica
- ↑ https://www.bbc.com/news/uk-59987935
- ↑ https://www.bbc.co.uk/news/uk-59987935 Праверана 14 студзеня 2022.
- ↑ "Prince Andrew Talks of His Dangerous Falklands Experiences". MercoPress. 2001-06-12.
- ↑ Naval Career
- ↑ Полякова А. А. Роль монархии во внутренней и внешней политике Великобритании в конце XX — начале XXI века. Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — М., 2015. — С. 224. Режим доступа: http://mgimo.ru/science/diss/rol-monarkhii.php Архівавана 26 ліпеня 2016.
- ↑ "Prince Andrew rappels down U.K. building for charity". cbc. 2012-09-03. Праверана 2012-09-07.
- ↑ "Prince Andrew descends Europe's tallest building". cbsnews. 2012-09-03. Праверана 2012-09-07.
- ↑ Emma.Goodey (2016-04-04). "The Duke of York and Pitch@Palace". The Royal Family(англ.).
- ↑ а б Принц Эндрю прекратит исполнять официальные обязанности из-за скандала с Эпштейном
- ↑ "Duke must lose trade job, says MP". BBC News. 2011-03-01. Праверана 2019-10-04.
- ↑ "Интервью принца Эндрю о его связях с Эпштейном: вопросов больше, чем ответов". BBC News Русская служба. Праверана 2022-01-13.
- ↑ A statement by His Royal Highness The Duke of York. 20th November, 2019
- ↑ Принц Эндрю отказался от обязанностей из-за скандала с Эпштейном // РБК, 20.11.2019
- ↑ Prince Andrew: Which military roles has he lost - and what else could he be handing back? (англ.). Sky News. Праверана 15 студзеня 2022.
- ↑ "Принц Эндрю лишился воинских званий, титула и королевского патронажа". BBC News Русская служба. Праверана 2022-01-13.
- ↑ Johnson, Alice (2010-11-26). "Khalifa, Queen Elizabeth II exchange orders". Gulf News. Dubai.
- ↑ Princess Anne, Prince Andrew & Prince Harry receive Spanish Honour for their role in State Visit
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Букінгемскім палацы
- Віндзорская дынастыя
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II
- Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Асобы
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Адміралы Вялікабрытаніі
- Прэзідэнты Футбольнай асацыяцыі Англіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры ордэна Падвязкі