Энрыкі (кароль Партугаліі)
Энрыкі Партугальскі (парт.: Henrique I de Portugal; 31 студзеня 1512, Лісабон — 31 студзеня 1580, Алмейрын) — кардынал-кароль, сямнаццаты кароль Партугаліі з 1578 года. Апошні прадстаўнік Авіскай дынастыі. Пяты сын Мануэля I і яго другой жонкі Марыі Арагонскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Энрыкі быў адным з самых малодшых братоў караля Жуана III і таму лічылася, што яго шанцы на прастол нікчэмныя. Таму Энрыкі абраў духоўную кар’еру, у тым ліку для таго, каб адстойваць інтарэсы Партугаліі ў Каталіцкай Царкве, дзе дамінавала Іспанія. Ён хутка стаў архібіскупам Брагі (1538 год), архібіскупам Эвары (1545 год) і Вялікім Інквізітарам (1539 год) перад атрыманнем кардынальскага капелюша ў 1545 годзе. У 1564 годзе Энрыкі стаў архібіскупам Лісабона і прымасам Партугаліі. Энрыкі паспрабаваў прыцягнуць езуітаў у Партугалію і актыўна выкарыстоўваў іх у каланіяльнай палітыцы.
Пасля смерці брата, пачынаючы з 1557 года, быў рэгентам пры сваім траюрадным пляменніку Себасцьяне I. Калі Себасцьян I загінуў падчас ваеннай авантуры ў Марока, Энрыкі як апошні прадстаўнік дынастыі атрымаў прастол Партугаліі. Ён вырашыў адмовіцца ад духоўных тытулаў і жаніцца для працягу дынастыі, аднак Папа Рымскі Рыгор XIII, які падтрымліваў Габсбургаў, не вызваліў яго ад святарскіх клятваў.
Энрыкі памёр, не прызначыўшы Рэгенцкі Савет, які мог бы абраць пераемніка на трон. Гэтай сітуацыяй скарыстаўся кароль Іспаніі Філіп II, які з’яўляўся адным з найбольш пераважных прэтэндэнтаў на партугальскі прастол. У лістападзе 1580 года Філіп накіраваў у Партугалію герцага Альба для захопу ўлады сілай. У выніку Лісабон неўзабаве быў захоплены, і Філіп быў абраны каралём Партугаліі пры ўмове, што Каралеўства Партугалія і яго замежныя тэрыторыі не стануць іспанскімі абласцямі. Філіп II кіраваў Партугаліяй пад імем Філіп I.
Зноскі
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/e/enrique_i_el_cardenal.htm
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130008516 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 24 кастрычніка 2020.
- Кіраўнікі Партугаліі
- Рэгенты
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1512 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1580 годзе
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў Партугаліі
- Пахаваныя ў Лісабоне
- Авіская дынастыя
- Рыцары Вярхоўнага ордэна Хрыста
- Асобы
- Каралі партугальскія
- Кіраўнікі XVI стагоддзя
- Кардыналы Партугаліі