Энталома
Энталома | |||||||||||||||||||||
Entoloma sinuatum — тыпавы від роду | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
Entoloma sinuatum (Bull. ex Pers.) P. Kumm. 1871
| |||||||||||||||||||||
|
Энтало́ма, Ружовапласціннік, Ружавянка[1] (Entoloma) — род базідыяльных грыбоў сямейства энталомавыя, або ружовапласціннікавыя (Entolomataceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шапка пукатая з бугарком, часам увагнутая. Можа быць гладкая або з лускавінкамі, сухая, слізкая або клейкая. Мякаць белая або бураватая, крохкая. Ножка суцэльная або полая, можа адсутнічаць. Пласцінкі прырослыя з гладкім або зубчастым краем. Споры круглаватыя, ружовая ў масе.
Віды і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца каля 200 відаў, пашыраных паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі больш за 10 відаў: у парках і лясах трапляюцца неядомыя і ядавітыя энталома веснавая (Entoloma vernum), дымчатая (Entoloma rhodopolium), выемчатапласціністая (Entoloma sinuatum); таксама ў парках і садах пашыраны ядомыя энталома садовая, або шчытападобная (Entoloma clypeatum) і слівавая (Entoloma prunuloides).
Сапратрофы[2]. Растуць на глебе ў лясах, на лугах, пашах, тарфяных балотах, зрэдку на пнях і апалым лісці[2]. Пладовыя целы з’яўляюцца ў канцы ліпеня — верасні, у некаторых відаў у красавіку—маі[2].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ядомыя віды звычайна не спажываюцца.
Зноскі
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бельская С. І. Энталома // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Сяржаніна Г. І. Ружовапласціннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 383.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Энталома