Эфект Штарка
Выгляд
Эфект Штарка, з’ява Штарка — з’ява расшчаплення і зруху ўзроўняў энергіі атамаў, малекул і крышталёў пад уздзеяннем знешняга электрычнага поля. Адкрыты ў 1913 годзе нямецкім фізікам І. Штаркам.
У атмасферах зорак эфект Штарка ўзнікае, напрыклад, пры праходжанні зараджаных часціц побач з паглынаючым або выпраменьваючым атамам. Вымярэнне пашырэння спектральных ліній, абумоўленага эфектам Штарка, дазваляе ацаніць канцэнтрацыю зараджаных часціц у атмасферах зорак.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Stark effect(англ.) |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. И. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 387—388. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Ельяшевич М. А. Штарка эффект (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя