Юрый Васілевіч Якаўлеў
Юрый Якаўлеў | |
---|---|
руск.: Юрий Васильевич Яковлев | |
Імя пры нараджэнні | Юрый Васільевіч Якаўлеў |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 2013[2][3] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Расія |
Жонка | Kira Machulskaya[d], Кацярына Аркадзеўна Райкіна[d] і Irina Sergeeva[d] |
Дзеці | Алена Юр'еўна Якаўлеўна[d], Aleksey Yakovlev[d] і Антон Юр'евіч Якаўлеў[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, пісьменнік, мемуарыст |
Кар’ера | 1952—2007 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | 0945085 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Васілевіч Якаўлеў (25 красавіка 1928, Масква — 30 лістапада 2013) — расійскі акцёр. Народны артыст СССР (1976). Дзяржаўная прэмія Расіі (1970, 1994), Дзяржаўная прэмія СССР (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1952). Працаваў у Маскоўскім тэатры імя Я. Вахтангава. Яго мастацтва вызначалася лёгкасцю гульні, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю.
Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет», Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары», А. Фрэдры), Панталонэ («Прынцэса Турандот», К. Гоцы), Рыкарда, Каладжэра дзі Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія», Э. Дэ Феліпа), Балангброк («Шклянка вады» Э. Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы», Н. Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А. Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л. Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсялякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М. Цвятаевай).
З 1956 года здымаўся ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозы («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», 1975), Бі («Кін-дза-дза!», 1986), «Пастка для адзінокага мужчыны» (1990).
Народны артыст СССР, карыфей Вахтангаўскага тэатра Юрый Якаўлеў памёр у бальніцы 30 лістапада 2013 года пасля цяжкай працяглай хваробы[4].
Зноскі
- ↑ а б Яковлев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120865173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Ûrij Âkovlev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://nekrolog.pro/russia/nekrologi-rossii/10181-skonchalsya-akter-teatra-i-kino-yurij-yakovlev Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 256. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Якаўлеў на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Юрый Якаўлеў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры агучвання СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага
- Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот
- Постаці Тэатра імя Вахтангава
- Ганаровыя члены РАМ
- Дынастыя Якаўлевых
- Постаці Уфы