Юрый Уладзіміравіч Жаўноў
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Юрый Уладзіміравіч Жаўноў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 красавіка 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см[3] | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Зеніт | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Уладзіміравіч Жаўноў (нар. 17 красавіка 1981, Добруш) — былы беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2015). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе санкт-пецярбургскага «Зеніта».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец добрушскай ДЮСШ-2, пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). Гуляў за РВАР у Другой лізе, з гэтага клуба трапіў у сістэму барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2002 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан. У матчы Кубка УЕФА 2001/02 супраць тбіліскага «Дынама» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі.
У 2005 перайшоў у клуб «Масква», дзе некаторы час разам з Антонам Амельчанкам і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў. Неўзабаве здолеў замацавацца ў якасці асноўнага брамніка маскоўскага клуба, часам выводзіў каманду на поле ў якасці капітана.
Пасля расфарміравання «Масквы» ў лютым 2010 года падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам». У «Зеніце» быў другім брамнікам пасля Вячаслава Малафеева, з’яўляўся на полі пераважна ў выпадках яго траўм. Тым не менш, разам з «Зенітам» двойчы стаў чэмпіёнам Расіі.
У сакавіку 2013 атрымаў траўму і перастаў трапляць у склад «Зеніта». Пасля набыцця пецярбургскім клубам маладога брамніка Юрыя Ладыгіна Жаўноў ужо не меў шанцаў трапіць у асноўны склад, і ў кастрычніку 2013 года пакінуў «Зеніт». Застаўшуюся частку сезону 2013/14 правёў без клуба, аднаўляючыся ад траўмы.
У ліпені 2014 падпісаў кантракт з маскоўскім «Тарпеда», якое вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Трывала гуляў у аснове маскоўскага клуба, але не здолеў выратаваць яго ад вылету з элітнага дівізіёна.
У чэрвені 2015 года стаў трэніравацца разам з екацярынбургкім «Уралам», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. 30 чэрвеня падпісаў кантракт з клубам[4]. У першай палове сезону 2015/16 быў асноўным брамнікам «Урала», а са студзеня 2016 года праз праблемы са здароўем не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года пакінуў «Урал»[5].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004, быў там асноўным брамнікам.
У 2003—2015 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. З цягам часу стаў асноўным брамнікам зборнай, у 2010—2012 гадах быў яе капітанам.
Трэнерская
[правіць | правіць зыходнік]Пасля зыходу з «Урала», так і неаднавіўшыся ад траўмы, завяршыў кар’еру і пачаў вучобу на трэнера. У 2017 годзе пачаў працаваць юнацкім трэнерам у Акадэміі БФФ[6].
У верасні 2017 года далучыўся да штабу галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[7]. У верасні 2018 года зноў апынуўся ў «Зеніце», дзе стаў памочнікам трэнера брамнікаў Міхаіла Бірукова.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000, 2003, 2004
- Чэмпіён Беларусі: 2002
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Расіі: 2010
- Чэмпіён Расіі: 2010, 2011/12
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2011
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2012/13
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004
- Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2010
Зноскі
- ↑ Yuri Zhevnov // FBref.com
- ↑ YURI ZHEVNOV // Argentine Soccer Database
- ↑ https://premierliga.ru/players/Zhevnov-Yuriy
- ↑ Юрий Жевнов заключил контракт с «Уралом»
- ↑ Мартынович и Жевнов покинули «Урал»
- ↑ Юрий Жевнов: «Когда БАТЭ называют фаворитом, тогда возникают проблемы»
- ↑ Футбол. Юрий Жевнов вошел в тренерский штаб сборной Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017. Праверана 19 лістапада 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Добрушы
- Майстры спорту Беларусі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Урал Екацярынбург
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Масква
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Ігракі ФК Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі