Перайсці да зместу

Юсі Б’ёрлінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юсі Б'ёрлінг
Jussi Björling
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Юхан Юнатан Б'ёрлінг
Дата нараджэння 2 лютага 1911(1911-02-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1960(1960-09-09)[1][3][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Швецыя
Бацька David Björling[d]
Жонка Anna-Lisa Björling[d]
Дзеці Rolf Björling[d] і Ann-Charlotte Björling[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог John Forsell[d] і Tullio Voghera[d]
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Жанры опера
Калектывы Шведская каралеўская опера
Супрацоўніцтва Метраполітэн-опера
Узнагароды
Litteris et Artibus
jussibjorlingsociety.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юсі Б’ёрлінг (поўнае імя Юхан Юнатан Б’ёрлінг, шведск.: Johan Jonatan "Jussi" Björling; 2 лютага 1911, Бурленгэ, Швецыя — 9 верасня 1960, Стакгольм, Швецыя) — шведскі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), адзін з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя.

Першым педагогам Б’ёрлінга быў яго бацька, тэнар Давід Б’ёрлінг. Разам з ім і двума братамі Юсі Б’ёрлінг удзельнічаў у сямейным вакальным квартэце. У 1928—1930 гадах навучаўся ў Стакгольмскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой з 1930 па 1933 быў салістам Шведскай каралеўскай оперы.

Пачынаючы з 1931 года, пасля канцэртнага выступу ў Капенгагене, вядомасць Б’ёрлінга распаўсюджваецца за межы Швецыі. З 1936 года пачынаюцца працяглыя канцэртныя турнэ Б’ёрлінга па Цэнтральнай Еўропе (Чэхаславакія, Аўстрыя, Германія, Венгрыя). У 1938 годзе ўпершыню выступіў на сцэне Метраполітэн-оперы, дзе пераважна спяваў з другой паловы 1940-х гадоў.

У 1944 годзе стаў уладальнікам шведскага ганаровага звання «Прыдворны спявак» (hovsångare).

З 1957 года ў спевака пачаліся праблемы з сэрцам, але ён не спыніў выступленняў, зрабіўшы апошні запіс («Рэквіем» Вердзі) у чэрвені 1960 года, за некалькі месяцаў да смерці.

Жонка Б’ёрлінга, Ганна-Ліза, з якой яны пажаніліся ў 1935 годзе, таксама была опернай спявачкай.

У горадзе Бурленгэ працуе музей Юсі Б’ёрлінга.

Зноскі

1. а б Jussi Bjorling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jussi Björling // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Jussi Björling // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. а б Björling, Johan Jussi Jonatan // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 19 чэрвеня 2022.

5. Stora Tuna kyrkogård: Jussi Björlingkulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.

6. (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2022.
• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).