Якім Аляксандравіч Жылянін
Якім Аляксандравіч Жылянін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч |
||||||
Папярэднік | Давід Лукашэвіч | ||||||
Пераемнік | Пётр Лявіцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Аляксей Кляшчоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Мельнікаў | ||||||
Пераемнік | Афанасій Дзядоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сямён Ігаеў | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Маўчанскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Рыгор Байкачоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 жніўня (4 верасня) 1903 |
||||||
Смерць | 30 жніўня 1979 (76 гадоў) | ||||||
Партыя | УКП(Б) (з 1924) | ||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа УКП(б) (1948) | ||||||
Узнагароды |
Які́м Алякса́ндравіч Жыля́нін (22 жніўня 1903, в. Гайна Мінскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 30 жніўня 1979) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1949—1959).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1927—1929 працаваў на пасадзе старшыні Гайнаўскага сельскага савета, пасля старшынёй камітэта ўзаемадапамогі Лагойскага раёна, у 1933—1935 — старшыня калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага Віцебскага раёна[1]. З 1935 года інструктар Віцебскага гаркама, сакратар Віцебскага, Аршанскага райкамаў КП(б)Б, сакратар аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, другі сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызначаны Упаўнаважаным Эвакуацыйнага савета пры СНК СССР, з 23 красавіка 1942 года другі сакратар Віцебскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. З чэрвеня па кастрычнік 1944 года заставаўся на пасадзе другога сакратара Віцебскага абкама КП(б)Б, пасля па май 1946 года першы сакратар абкама КП(б)Б утворанай Полацкай вобласці.
З 1946 года намеснік сакратара і загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.
З красавіка 1949 года — старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.
У 1960—1966 гады член Партыйнай камісіі пры ЦК КПБ.
Член ЦК КПБ (1940—1960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1963), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1954).
Зноскі
- ↑ Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. № 118
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник (руск.) / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 117—118. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.
- Жилянин Яким Александрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 226—737 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары Полацкага абкама КП Беларусі
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Сакратары ЦК КПБ па кадрах
- Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
- Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
- Старшыні калгасаў
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне