Ясаўская пячора
Выгляд
Ясаўская пячора (славацк.: Jasovská jaskyňa, венг.: Jászói barlang) — сталактытавая пячора ў Славацкім Карсце. Пячора размешчана непадалёк ад вёскі Ясаў за 25 км ад горада Кошыцы. Пячора была адкрыта для турыстаў у 1846 годзе, што робіць яе найстарэйшай публічна даступнай пячорай Славакіі, у 1922—1924 годзе былі даследаваны дадатковыя адгалінаванні пячоры і праведзена электрычнае асвятленне. У цяперашні час маршрут для наведвальнікаў складае 843 метра ў даўжыню і займае каля 45 хвілін. Агульная даўжыня пячоры — 2 148 м.
У пячоры выяўлена мноства знаходкаў з палеаліта, неаліта і гальштацкай культуры. Разам з іншымі пячорамі Славакіі Ясаўская пячора ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясаўская пячора