Яўген Феліксавіч Шунейка
Яўген Феліксавіч Шунейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак, тэарэтык мастацтва, дзеяч мастацтваў, настаўнік |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства[1], art theory[d][1] і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Феліксавіч Шуне́йка (нар. 5 мая 1954, г. Гродна) — беларускі мастацтвазнавец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). 3 1980 працаваў у Гродзенскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, з 1986 загадчык аддзела Беларускага фонду культуры. 3 1989 выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў (з 1999 дацэнт, затым прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў).
Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае беларускае мастацтва, у т.л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М. Багдановіч» (1981, Дом-музей М. Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гарадская бібліятэка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў беларускіх народных набіванак канца XIX — пач. XX ст.
Аўтар шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый па праблемах асэнсавання спадчыны беларускіх мастакоў у еўрапейскім кантэксце, па пытаннях асаблівасцей мастацкага аздаблення беларускага тэкстылю, спецыфіцы мастацтва усходніх краін. Удзельнік радыё і тэлевізійных перадачах па праблемах сучаснага беларускага і замежнага мастацтва.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адкрыцці. Мн., 1989.
- Беларускiя набiваныя тканiны XVIII–XX стагоддзяў: дысертацыя на атрыманне навуковай ступені кандыдата мастацтвазнаўства / Шунейка Яўген Феліксавіч. — Мінск, 2005.
* Известная и неизвестная белорусская культура. Основные пути Республики Беларусь к расширению и углублению международного культурного сотрудничества / Евгений Шунейко // Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. — Мінск, 2006. — Вып. 5. — С. 79—81. * Пачатак новага перыяду ў развіцці сучаснага беларускага мастацтва / Я. Ф. Шунейка // Сучаснае мастацтва Беларусі: панарама, перспектывы: матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 30 красавіка 2009 г. — Мінск, 2010. — С. 17—20.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шунейка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі