Перайсці да зместу

(90377) Седна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Седна (Хабл)
Седна. Мастацкая выява НАСА

Седна (сімвал: ⯲;[1] 2003 VB12) — транснептунавы аб’ект.

Назва паходзіць ад імя багіні мора міфалогіі жыхароў Арктыкі.

Дыяметр: не больш за 1770[2] км (~0,75 плутонавых). Маса: —. Перыяд вярчэння: каля 20 дзён.[3] Арбітальны перыяд: каля 10000 г. Адлегласць ад Сонца: ~86 а.а.[4] (у максімуме — да 560 а.а.)[5], або 76 — ~1000 а.а.,[6] экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —.

Альбеда: ~7 %. Тэмпература паверхні: −240 °C.[7]

Аб’ект быў адкрыты ў выніку фатаграфічнага пошуку М. Браўнам, Ч. Трухілья і Д. Рабіновіцам. Пра адкрыццё аб’екта М. Браўн з Лабараторыі рэактыўнага руху Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. паведаміў 15.3.2004.[7]

З невядомых пакуль прычын яркасць і чырвоная афарбоўка аб’екту значна большыя, чым у іншых аб’ектаў вонкавай часткі Сонечнай сістэмы.[7] Спецыфіка змяшчэння аб’екта між поясам Койпера і воблакам Оарта вядзе да таго, што аб’ект, верагодна, перацярпеў вельмі мала пашкоджанняў ад сутыкненняў з іншымі целамі і ад нагрэву Сонцам, і знаходзіцца ў геалагічна малазмененым стане ў параўнанні з іншымі целамі.

Незразумелым пакуль застаецца спалучэнне вельмі моцна выцягнутай арбіты і памераў аб’екту.[8]

Спадарожнік, наяўнасць якога закладалася спачатку з-за адносна павольнага вярчэння,[6][7] не быў знойдзены.[6]

  1. U+2BF2 ⯲. David Faulks (2016) 'Eris and Sedna Symbols,' L2/16-173R, Unicode Technical Committee Document Register.
  2. Ацэнка 2004 г.
  3. Методыкі вымярэнняў пакідаюць верагоднасць больш павольнага або значна хутчэйшага вярчэння.
  4. Дадзеныя 2004 г.
  5. Паводле разлікаў 2004 г.
  6. а б в Weird Object Beyond Pluto Gets Stranger, 2004 // SPACE.COM
  7. а б в г Scientists Find Another Huge Mini-World in Outer Solar System // SPACE.COM
  8. Distant Sedna Raises Possibility of Another Earth-Sized Planet in Our Solar System // SPACE.COM