1-я Беларуская партызанская брыгада (2-га складу)
1-я Беларуская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 538 партызан (28 чэрвеня 1944) |
Дыслакацыя | Сенненскі, Лепельскі, Халопеніцкі раён |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
1-я Беларуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе вылучанага ў ліпені 1-й Беларускай партызанскай брыгадай першага складу атрада А. Дз. Гурко (былы атрад А. П. Дзіка, створаны ў лютым 1942 года). Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Лепельскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (538 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы атрад;
- 2-гі атрад;
- 3-і атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- А. Дз. Гурко;
- Р. У. Шкрэда
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- Р. У. Шкрэда
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- М. М. Бальшакоў
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны рабілі дыверсіі на дарогах Халопенічы — Лепель, Халопенічы — Сянно, Халопенічы — Крупкі, Лепель — Барысаў. У сакавіку 1944 года знішчылі нямецкі ахоўны пункт моста цераз раку Эса на шляху Халопенічы — Сянно. У маі — чэрвені 1944 года ў час карнай аперацыі «Баклан» удзельнічалі ў абароне Сенненскай зоны, з баямі выйшлі з акружэння, захапілі мост цераз раку Эса і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.