120 дзён Садома
«120 дзён Садома, або Школа распусты» (фр.: Les 120 journées de Sodome ou l'école du libertinage) — раман французскага пісьменніка маркіза дэ Сада 1785 года. Сюжэт апісвае гісторыю чатырох заможных распуснікаў, якія вырашылі выпрабаваць найвышэйшаю сексуальную асалоду, даступную ў оргіях. Каб зрабіць гэта, яны зачыніліся на чатыры месяцы ў замку Сэн-Мартэн-дэ-Бельвіль, з гарэмам з 46 ахвяр, які ў асноўным складаўся з маладых мужчын і дзяўчынак-падлеткаў. Таксама там прысутнічалі чатыры гаспадыні з бардэляў, якія апавядалі гісторыі сваіх прыгод. Гэтыя апавяданні ўзбуджаюць распуснікаў, пасля чаго яны пачынаюць гвалтаваць і катаваць сваіх ахвяр; катаванні паступова становяцца больш жорсткімі і заканчваюцца ўсеагульным забойствам.
Раман не друкаваўся да надыходу XX стагоддзя. У далейшым ён быў перакладзены на шматлікія мовы. З-за падрабязнага апісання сексуальнага гвалту і крайняй жорсткасці, ён быў забаронены ўрадамі некаторых дзяржаў[1].
Зноскі
- ↑ lib.unimelb.edu.au «Banned Books in Australia: A Selection» . Праверана 1 студзеня 2015.