1792
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1792 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 14 мая: Магнаты Рэчы Паспалітай абвсцілі Таргавіцкую канфедэрацыю, якая запрасіла расійскую імператрыцу Кацярыну II дапамагчы ў звяржэнні канстытуцыі.
- 17 мая: Заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа.
- 18 мая: Сто тысяч салдат арміі Расійскай імперыі перайшлі мяжу Рэчы Паспалітай, накіраваўшыся да Варшавы і распачаўшы вайну.
- 22 мая: Ашмянам нададзены герб.
- 25 мая: Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб.
- 2 чэрвеня: Браславу нададзены герб.
- 11 чэрвеня: Бітва пад Мірам завяршылася перамогай рускіх войскаў.
- 14 чэрвеня: Наданне герба Барысаву.
- 14 чэрвеня: Адбылася бітва пад Барушкаўцамі.
- 18 чэрвеня: Бітва пад Зяленцамі паміж арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Юзафа Панятоўскага і войскамі Расійскай імперыі пад камандаваннем генерала Іраклія Маркова скончылася перамогай Рэчы Паспалітай.
- 30 чэрвеня: У Парыж з «Баявой песняй Рэйнскай арміі» ўвайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён, пасля чаго песня стала звацца «Марсельезай».
- 14 ліпеня: Адбылася бітва пад Войшкамі.
- 18 ліпеня: Перамога арміі на чале з Т. Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага ў бітве пад Дубенкай.
- 23 ліпеня: Пасля бітвы пад Брэстам польскія войскі адышлі да Варшавы.
- 26 ліпеня: Адбылася бітва пад Маркушавам, апошняя бітва вайны Расіі з Рэччу Паспалітай.
- 10 жніўня: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ўзяты штурмам палац Цюільры, арыштаваны Людовік XVI.
- 21 верасня: У Францыі адкрыты Нацыянальны Канвент і прыняты дэкрэт пра скасаванне каралеўскай улады.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 7 сакавіка: Джон Гершэль, брытанскі астраном.
- 16 чэрвеня: Джон Лінел, англійскі мастак
- 4 жніўня: Персі Біш Шэлі, англійскі паэт.
- 26 верасня: Вільям Гобсан, першы губернатар Новай Зеландыі, сааўтар Пагаднення Вайтангі.
- 27 верасня: Джордж Крукшэнк, англійскі мастак
- Франц II Габсбург — апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 5 снежня: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Леапольд II Габсбург, кароль Германіі (рымскі кароль) з 1790 г. (нар. 5.5.1747)
- 12 мая: Шарль-Сімон Фавар, французскі лібрэтыст
- 18 ліпеня: Джон Пол Джонс, адмірал (нар. 6.7.1747)