1902 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1902 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацкая выстаўка, арганізаваная Мінскім таварыства аматараў прыгожых мастацтваў
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Альковічы — помнік архітэктуры неаготыкі
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Рэпля — помнік архітэктуры неаготыкі
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 28 лютага — Павел Гаўрыленка (пам. 1961), беларускі мастак
- 21 чэрвеня — Яўгенія Магарыл (пам. 1987), расійский мастак-графік яўрэйскага паходжання, родам з Віцебску. Вучылася ў Віцебскім народным вучылішчы ў Марка Шагала і Казіміра Малевіча. Уваходзіла ў суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехала ў 1922 годзе ў Петраград
- 26 чэрвеня — Ілля Чашнік (пам. 1929), расійский мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання, родам з Віцебскай губерні. Вучыўся ў Віцебскім народным вучылішчы ў Казіміра Малевіча, адзін з бліжэйшых яго вучняў, паслядоўны супрэматыст. Уваходзіў у суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехаў у 1922 годзе ў Петраград
- 18 ліпеня — Меер Аксельрод (пам. 1970), савецкі мастак, брат беларускага яўрэйскага паэта Зэліка Аксельрода
- 28 лістапада (11 снежня) — Акім Шаўчэнка (пам. 1980), беларускі мастак–жывапісец, педагог
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- Ісаак Аскназій (нар. 1856) — жывапісец-біблеіст яўрэйскага паходжання, родам з Верхнядзвінскf Віцебскай губерні
Галерэя твораў
[правіць | правіць зыходнік]-
Фердынанд Рушчыц «Пейзаж», Львоўская карцінная галерэя
Галерэя фота
[правіць | правіць зыходнік]-
Уладзімір Герасімовіч. Фотаатэлье Рыгора Міранскага. Мінск, 1902. Фота з калекцыі Ланы Луцкай.
-
Барыс Пашкоў. Фотаатэлье Рыгора Міранскага. Мінск, 1902. Фота з калекцыі Ланы Луцкай.