1914
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1914 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 28 чэрвеня: Забойства эрцгерцага Франца Фердынанда, спадчынніка аўстра-венгерскага прастола, і яго жонкі герцагіні Сафіі Гогенберг у Сараева.
- 28 ліпеня: Аўстра-Венгрыя аб’явіла вайну Сербіі — пачалася Першая сусветная вайна.
- 29 ліпеня: Расія яб’яўляла частковую мабілізацыю.
- 31 ліпеня: Забойства Жана Жарэса
- 1 жніўня: Германія аб’явіла вайну Расійскай імперыі.
- 2 жніўня: Германія ўварвалася ў Люксембург.
- 3 жніўня: Германія аб’явіла вайну Францыі.
- 4 жніўня: Германія ўварвалася ў Бельгію. Брытанія аб’явіла вайну Германіі.
- 5 жніўня — 16 жніўня: Штурм Льежа.
- 6 жніўня: Аўстра-Венгрыя аб’явіла вайну Расійскай імперыі.
- 7 жніўня — 10 жніўня: Бітва пры Мюлюзе.
- 12 жніўня: пачалася Сербская кампанія — Аўстра-Венгрыя ўварвалася ў Сербію.
- 17 жніўня: Руская армія перайшла нямецкую граніцу.
- 20 жніўня: Нямецкая армія заняла Брусэль.
- 23 жніўня: Бітва пры Монсе.
- 26 жніўня — 30 жніўня: Бітва пад Таненбергу.
- 28 верасня — 10 кастрычніка: Асада Антверпена.
- 5 верасня — 12 верасня: Бітва на Марне.
- 29 кастрычніка: Асманская імперыя ўступае ў Першую сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі.
- 1 лістапада: Развярнулася бітва пры Каранелі ля берагоў Чылі паміж брытанскімі і германскімі крэйсерамі ў Першую сусветную вайну.
- 2 лістапада: Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі.
- 29 лістапада: Брацкія вайсковыя могілкі з'явіліся ў Мінску на Пярэспе.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 29 сакавіка: Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі, вучоны ў галіне патафізіялогіі (пам. 24.7.1975)
- 13 мая: Джо Луіс, амерыканскі баксёр-прафесіянал (пам. 12.4.1981)
- 18 мая: П'ер Бальмен, французскі мадэльер (пам. 29.6.1982)
- 26 жніўня: Хуліа Картасар, аргенцінскі пісьменнік (пам. 12.2.1984)
- 26 кастрычніка: Джэкі Куган, амерыканскі кінаакцёр (пам. 1.3.1984)
- 27 кастрычніка: Дылан Томас, валійскі паэт (пам. 9.11.1953)
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 16 студзеня: Граф Іта Сукэюкі, афіцэр японскага флоту эпохі Мэйдзі (нар. 20.5.1843)
- 16 сакавіка: Шарль Альбер Гоба, швейцарскі юрыст і палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 21.5.1843)
- 25 сакавіка: Фрэдэрык Містраль, правансальскі паэт і лексікограф (нар. 8.9.1830)
- 2 красавіка: Паўль Хейзэ, нямецкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 15.3.1830)
- 26 красавіка: Эдуард Зюс, аўстрыйскі геолаг і грамадскі дзеяч (нар. 20.8.1831)
- 14 чэрвеня: Эдлай Эвінг I Стывенсан, амерыканскі палітык і 23-і віцэ-прэзідэнт ЗША з 1893 па 1897 год (нар. 23.10.1835)
- 21 чэрвеня: Берта фон Зутнер, аўстрыйская пісьменніца, дзеяч міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 9.6.1843)
- 28 чэрвеня
- Франц Фердынанд, эрцгерцаг аўстрыйскі, з 1896 спадчыннік прастола Аўстра-Венгрыі (нар. 18.12.1863)
- Сафія Хотэк, герцагіня Гогэнбэрг, жонка Франца Фердынанда (нар. 1.3.1868)
- 31 ліпеня: Жан Жарэс, дзеяч французскага і міжнароднага сацыялістычнага руху, барацьбіт супраць каланіялізму, мілітарызму і вайны, гісторык (нар. 3.9.1859)
- 6 жніўня Элен Вільсан: першая жонка прэзідэнта Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША з 1913 і да самай сваёй смерці ў 1914 годзе (нар. 15.5.1860)
- 20 жніўня: Пій X, Папа Рымскі (нар. 2.6.1835)
- 27 верасня (10 кастрычніка н. ст.): Караль I, князь («дамнітар») Аб'яднанага княства Валахіі і Малдавіі (1866—1881) і першы кароль Румыніі (з 26 сакавіка 1881 года) з нямецкага каталіцкага дому Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў (нар. 20.4.1839)
- 19 кастрычніка:Хуліа Рока, аргенцінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Аргенціны 1880-1886 г. і 1898-1904 г. (нар. 17.7.1843)
- 3 лістапада: Георг Тракль, аўстрыйскі паэт (нар. 3.2.1887)