2-я армія (Аўстра-Венгрыя)

2-я а́рмія (ням.: k.u.k. 2. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.

kaiserlich und königliche 2. Armee
2 Армія
ням.: 2. Armee
Аўстра-венгерскі кулямётны разлік кулямёта Шварцлозэ вядзе агонь па атакуючых расійскіх самалётах. Усходні фронт. 25 сакавіка 1916.
Гады існавання ліпень 1914лістапад 1919
Краіна  Аўстра-Венгрыя
Тып Пяхота
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры фельдмаршал Эдуард фон Бём-Эрмалі

Гісторыя

правіць

Была сфармавана ў жніўні 1914 года і мела 6,5 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізіі. Згодна з планам Генеральнага штаба, армія планавалася для вядзення баявых дзеянняў на Сербскім фронце, але ўжо 20 жніўня пасля разбуральнай паразы аўстра-венгерскіх войскаў 3-й арміі пры бітве пры Гнілой Ліпе была тэрмінова пераведзена на Усходні фронт для барацьбы з войскамі Расійскай імперыі. Са жніўня 1914 г. армія змагалася ў Галіцыйскай бітве. Перад яе пачаткам складалася з чатырох карпусоў і шасці асобных дывізій[1]:

Баявы расклад 2-й арміі ў жніўні 1914 года
Армія Корпус Дывізія
2-я Армія XII Корпус 16-я пяхотная дывізія
35-я пяхотная дывізія
38-я Ганведская пяхотная дывізія
III Корпус 6-я пяхотная дывізія
28-я пяхотная дывізія
22-я пяхотная дывізія Ландверу
VII Корпус 17-я пяхотная дывізія
34-я пяхотная дывізія
IV Корпус 31-я пяхотная дывізія
32-я пяхотная дывізія
Асобныя 11-я пяхотная дывізія
43-я пяхотная дывізія Ландверу
20-я Ганведская кавалерыйская дывізія
1-я кавалерыйская дывізія
5-я Ганведская кавалерыйская дывізія
8-я кавалерыйская дывізія

Пачынаючы з 25 жніўня, першыя часткі VII корпуса былі замацаваны на плацдарме ракі Днестр каля Галіча. У далейшым часткі ўсёй арміі ўвайшлі на вызначаныя рубяжы на Усходнім фронце і супрацьстаялі наступленню расійскай 8-я арміі.

У канцы кастрычніка, пасля бітвы на рацэ Вісла, увесь нямецка-аўстрыйскі фронт быў вымушаны адступіць ад Польшчы, 2-я армія падтрымала саюзнікаў у гэтых баях. У лістападзе яна ўдзельнічала ў Лодзінскай бітве на паўднёвым флангу крыла 9-й нямецкай арміі.

У далейшым армія ўдзельнічала ў зімовай бітве ў Карпатах, разгроме расійскай арміі і адступленні ў 1915 годзе. У 1916 годзе войскі генерала фон Бём-Эрмалі выступілі супраць наступу расійскіх войскаў генерала Брусілава. Пасля разгрому расійскай арміі і распаду Расійскай імперыі ў 1917—1918 гг., яе фарміраванні былі ўцягнуты ў акупацыю частак Украіны і Беларусі.

Неўзабаве пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі армія была распушчана.

Камандуючыя

правіць

Армія за ўсю гісторыю вайны мела двух камандуючых.

Зноскі

  1. Order of Battle - Galicia August, 1914. Austro-hungarian-army.co.uk (15 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2017. Праверана 11 снежня 2019.

Літаратура

правіць
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.
  • Juliusz Bator — «Wojna galicyjska», Kraków 2005, ISBN 83-921494-4-0

Спасылкі

правіць