2017
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2017 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2017 — невысакосны год.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Антоніу Гутэрыш заступіў на пасаду Генеральнага сакратара ААН
- 1 студзеня: Тэрарыстычная атака «Ісламскай дзяржавы» на начны клуб у Стамбуле (Турцыя) 39 чалавек загінула, больш за 60 паранена.
- 11 студзеня: Урачыстае адкрыццё Эльбскай філармоніі ў Гамбургу (Германія)
- 17 студзеня: Новым старшынёй Еўрапейскага парламента стаў італьянец Антоніа Таяні
- 20 студзеня: Дональд Трамп заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага: Расійская Федэрацыя ўстанавіла пагранічную зону на мяжы з Рэспублікай Беларусь
- 17 лютага: «Марш абураных беларусаў» у Мінску, пачаліся пратэсты ў Беларусі
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 11 сакавіка: Матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2017 завяршыўся перамогай ФК БАТЭ
- 25 сакавіка: Масавыя затрыманні і арышты адбыліся ў час акцыі, прысвечанай Дню Волі, у Мінску
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 26 красавіка: Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 красавіка Міжнародным днём памяці пра Чарнобыльскую катастрофу
- 29 красавіка: У Турцыі заблакіраваны ўсе раздзелы Вікіпедыі
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая: Марк Сэлбі перамог Джона Хігінса ў фінале чэмпіянату свету па снукеры і абараніў свой тытул, стаўшы трохразовым чэмпіёнам.
- 7 мая: Эмануэль Макрон атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі.
- 10 мая: Мун Джэін перамог на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі.
- 13 мая: На конкурсе «Еўрабачанне» ў Кіеве перамог партугальскі спявак Салвадор Сабрал з песняй «Amar Pelos Dois».
- 21 мая: Скончыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2017, чэмпіёнам стала зборная Швецыі.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 5 чэрвеня: Чарнагорыя ўступіла ў НАТА
- 13 чэрвеня: Беларус Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у час Еўрамайдана, стаў першым замежнікам, удастоеным звання Герой Украіны
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 9 ліпеня: Абвешчана пра вызваленне горада Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
- 15 ліпеня: У Мінску адкрыўся сёмы З’езд беларусаў свету.
- 31 ліпеня: Сталіцамі летніх Алімпійскіх гульняў 2024 і 2028 гадоў выбраны Парыж і Лос-Анджэлес, адпаведна.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 жніўня: Бразільскі футбаліст Неймар перайшоў з «Барселоны» ў «Пары Сен-Жэрмен» за адступныя памерам 222 млн. еўра, гэты трансфер стаў найдаражэйшым у гісторыі.
- 21 жніўня: Адбылося сонечнае зацьменне, яго поўную фазу можна было бачыць на тэрытороыі ЗША.
- 22 жніўня: Чэмпіянат Кітая па снукеры 2017 выйграў бельгіец Лука Брэсэль.
- 24 жніўня: Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз перамог на Google Code Jam, міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, якія праводзіць Google. Беларусы 5 гадоў запар перамагаюць на гэтым спаборніцтве.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 5 верасня: Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон «Аб адукацыі», якім вызначана, што мовай адукацыйнага працэсу будзе дзяржаўная мова.
- 15 верасня: Міжпланетная станцыя «Касіні-Гюйгенс» завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна.
- 20 верасня: Скончылася сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» (пачалося 14 верасня)
- 24 верасня: Па выніках выбараў у бундэстаг увайшлі сем палітычных партый, а перамогу атрымаў блок ХДС/ХСС на чале з канцлерам Ангелай Меркель.
- 30 верасня: Старшынёй Партыі БНФ абраны Рыгор Кастусёў.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 кастрычніка: На непрызнаным іспанскімі ўладамі рэферэндуме ў Каталоніі 90 % выказаліся за незалежнасць ад Іспаніі, яўка склала 42 %.
- 15 кастрычніка: На прэзідэнцкіх выбарах у Кыргызстане перамог Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў.
- 29 кастрычніка: Старшынёй Таварыства беларускай мовы абраная Алена Анісім.
- 31 кастрычніка: Літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 3 лістапада: Распачаўся 24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» (скончыўся 10 лістапада)
- 15 лістапада: Вайскоўцы абвясцілі пра кантроль над уладай у Зімбабвэ і адхіленнне ад спраў прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ.
- 15 лістапада: Прадстаўлены пераклад Новага Запавету на беларускую мову, зроблены членамі Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- 15 лістапада: У Атлантычным акіяне знікла аргенцінская падводная лодка «Сан-Хуан» з 44 маракамі на борце.
- 22 лістапада: Былы камандзір узброеных сіл баснійскіх сербаў Ратка Младзіч прысуджаны Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах у былой Югаславіі да пажыццёвага зняволення за генацыд.
- 24 лістапада: Саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» адбыўся ў Бруселі.
- 24 лістапада: Пасля шэрагу дыскваліфікацый за парушэнне антыдопінгавых правіл каманда Расіі пазбавілася першага месца ў медальным заліку на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2014.
- 25 лістапада: Прадстаўлены пераклад Новага Запавету на беларускую мову, зроблены секцыяй па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
- 26 лістапада: Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 завяршыўся перамогай ФК БАТЭ.
- 27 лістапада: Спынены крымінальны пераслед усіх фігурантаў па справе «Белага легіёна».
- 27 лістапада: Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера.
- 29 лістапада: Першую асабістую гонку Кубка свету па біятлоне 2017/18 выйграла беларуска Надзея Скардзіна.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 6 снежня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля.
- 8 снежня: Матэвуш Маравецкі прызначаны на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
- 9 снежня: 30-я цырымонія прысуджэння Прэміі еўрапейскай кінаакадэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася ў Берліне.
- 9 снежня: Упершыню на Беларусі быў здабыты падчас палявання залацісты шакал (у ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна).
- 12 снежня: Палесцінскі рух ХАМАС абвясціў трэцюю інтыфаду Ізраілю.
- 19 снежня: Найлепшым футбалістам Беларусі 2017 года прызнаны нападаючы ФК БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук.
- 21 снежня: Генеральная Асамблея ААН прагаласавала супраць прызнання Іерусаліма сталіцай Ізраіля.
- 21 снежня: На выбарах у парламент Каталоніі большасць атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна.
- 21 снежня: Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі.
- 26 снежня: Джордж Веа абраны прэзідэнтам Ліберыі.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Марыу Суарыш — 17-ы прэзідэнт і 107-ы прэм’ер-міністр Партугаліі (нар. 7.12.1924).
- 7 студзеня: Антон Шукелойць — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША (нар. (19.7.1915).
- 8 студзеня: Джэймс Мэнчэм — першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў (нар. 11.8.1939)
- 8 студзеня: Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані — 4-ы прэзідэнт Ірана (нар. 25.8.1934).
- 15 студзеня: Алена Юр'еўна Пятросава — даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі
- 16 студзеня: Юджын Сернан — астранаўт
- 28 студзеня: Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч — беларускі эстрадны спявак
- 18 лютага: Чак Беры — амерыканскі музыкант, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу
- 13 сакавіка: Анры Кюэко — французскі мастак
- 26 сакавіка: Май Вольфавіч Данцыг — беларускі мастак
- 1 красавіка: Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка — рускі паэт
- 8 красавіка: Георгій Міхайлавіч Грэчка — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза
- 13 красавіка: Юрый Мікалаевіч Бохан — беларускі археолаг і гісторык
- 22 красавіка: Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй — беларускі музычны журналіст
- 7 мая: Алесь Рыбак — беларускі пісьменнік
- 8 мая: Мікола Якаўлевіч Аўрамчык — беларускі пісьменнік
- 16 мая: Арва Кукумягі — эстонскі кінаакцёр
- 22 мая: Віктар Давыдавіч Купрэйчык — беларускі шахматыст (нар. 3.3.1949)
- 29 мая: Мануэль Нар'ега — былы кіраўнік Панамы (нар. 11.2.1934)
- 16 чэрвеня: Гельмут Коль — былы канцлер Германіі (нар. 3.4.1930)
- 30 чэрвеня: Аляксандр Крывіцкі — беларускі мовазнавец (нар. 15.6.1927)
- 2 ліпеня: Сяргей Рассадзін — беларускі гісторык, археолаг (нар. 30.7.1958)
- 3 ліпеня: Паала Віладжа — італьянскі акцёр і рэжысёр
- 13 ліпеня: Лю Сяабо — кітайскі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 28.12.1955)
- 31 ліпеня: Жанна Маро — французская актрыса (нар. 23.1.1928)
- 9 жніўня: Юры Весялкоўскі — беларускі эмігрант
- 30 жніўня: Марджары Бултан — эсперантамоўная паэтэса, празаік і драматург, эсперантолаг (нар. 7.5.1924)
- 29 верасня: Дзмітрый Смольскі — беларускі кампазітар (нар. 25.7.1937)
- 9 кастрычніка: Жан Рашфор — французскі акцёр
- 29 кастрычніка: Георгій Паплаўскі — беларускі мастак
- 10 лістапада: Міхаіл Задорнаў — расійскі сатырык (нар. 21.7.1948)
- 29 лістапада: Іван Макаловіч — беларускі журналіст, літаратар, гісторык (нар. 20.9.1940)
- 4 снежня: Алі Абдула Салех — апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб’яднання (нар. 21.3.1942)
- 5 снежня: Міхай I — апошні кароль Румыніі (нар. 25.10.1921)
- 6 снежня: Джоні Халідэй — французскі спявак, кампазітар, акцёр
- 10 снежня: Іван Іванавіч Мацкевіч — беларускі акцёр
- 26 снежня: Фёдар Мікалаевіч Капуцкі — беларускі хімік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, былы ээктар БДУ (нар. 1930)
- 28 снежня: Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў — беларускі літаратуразнавец і крытык (нар. 1929)