5-я асобная гвардзейская танкавая брыгада (фарміравання 2009)
5-я асобная гвардзейская танкавая брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 2009 — цяперашні час |
Краіна | Расія |
Падпарадкаванне | Сухапутныя войскі Расіі |
Уваходзіць у | 36-я агульнавайсковая армія |
Тып | брыгада |
Функцыя | танкавыя войскі |
Дыслакацыя | ст. Дывізіённая (Улан-Удэ) |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
5-я асобная гвардзейская танкавая Тацінская Чырванасцяжная, ордэна Суворава брыгада — тактычнае злучэнне Сухапутных войскаў Расійскай Федэрацыі.
Умоўнае найменне — вайсковая часць №46108 (в/ч 46108). Скарочанае найменне — 5 гв. атбр.
Фарміраванне ўваходзіць у склад 36-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі. Пункт пастаяннай дыслакацыі — г. Улан-Удэ Рэспублікі Бурація.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядзе сваю гісторыю ад 24-га танкавага корпуса, які атрымаў ганаровае найменне «Тацінскі» ў ходзе «тацінскага рэйду» падчас Сталінградскай бітвы. Рэйд здзейснены сіламі 24-га танкавага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра Васіля Баданава. Падчас мерапрыемства быў знішчаны аэрадром з 70 транспартнымі самалётамі Junkers Ju 52 і Хэйнкель Ваенна-паветраных сіл нацысцкай Германіі, праз які ішло забеспячэнне акружанай 23 лістапада 1942 года нямецкай 6-й палявой арміі. Таксама разгромлена чыгуначная станцыя Тацінская, дзе назапасіліся харчы для акружаных.
Рэйд праводзіўся на фоне Сярэднедонскай аперацыі 1-й і 3-й гвардзейскіх армій супраць 8-й італьянскай арміі і нямецкай аператыўнай групы «Холідт». 18-ы, 24-ы, 25-ы танкавыя карпусы былі нададзены 1-й гв. арміі ва ўзмацненне. 16 снежня 1942 г. 1-я гвардзейская армія прарвала абарону італьянцаў. 24-ы танкавы корпус, маючы ў распараджэнні 89 Т-34 і 59 Т-70, 17 снежня ажыццявіў пераправу праз раку Дон у 11:30—18:30. 24-ы танкавы корпус рухаўся па тылах праціўніка, знішчаючы гарнізоны населеных пунктах. Да 24 снежня 8-я італьянская армія была рассеяна. Гэта адкрыла дарогу да аэрадрома ля станіцы Тацінская. У 7:30 24 снежня корпус атакаваў станіцу і аэрадром непадалёк. Затым 24-ы танкавы корпус трапіў у акружэнне да 27 снежня. 28 снежня 24-ы танкавы корпус выйшаў з катла, пад ціскам контратакуючых 6-й і 11-й танкавых дывізій.
26 снежня 1942 года 24-ы танкавы корпус ператвораны ў 2-і гвардзейскі танкавы корпус[1][2].
Падчас баёў на подступах да Мінску рота сярэдніх танкаў 1-га танкавага батальёна 26-й гвардзейскай танкавай брыгады 2-га гвардзейскага танкавага Тацінскага корпуса пад камандаваннем гвардыі старэйшага лейтэнанта А. А. Якаўлева адной з першых уварвалася ў беларускую сталіцу. Завязаўшы бой за таварную станцыю, байцы атачылі праціўніка і ўзялі ў палон 56 салдат і афіцэраў разам з камандзірам гэтага падраздзялення[3].
Пасля заканчэння вайны, у 1945 годзе, 2-і гвардзейскі танкавы корпус ператвораны ва 2-ю гвардзейскую танкавую дывізію.
У ходзе ваеннай рэформы ў 2009 годзе 2-я гвардзейская танкавая дывізія перафармавана ў 5-ю асобную гвардзейскую танкавую брыгаду.
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- гвардыі палкоўнік Гальчышак, Мікалай Мікалаевіч
- гвардыі палкоўнік Балкароў, Пётр Мікалаевіч
- гвардыі палкоўнік Галіцкі, Руслан Віктаравіч (2016)[4]
- гвардыі палкоўнік Жураўлёў, Яўген Мікалаевіч
- гвардыі палкоўнік Цімафееў, Раман Сяргеевіч
- гвардыі палкоўнік Кандроў, Андрэй Віктаравіч
Узнагароды і ганаровыя найменні
[правіць | правіць зыходнік]- «Тацінская» — ганаровае найменне, у гонар авалодання 24 снежня 1942 года станіцай Тацінская, прысвоена ў адпаведнасці з загадам НКА № 42 ад 27 студзеня 1943 года[5].
- Гвардзейская
- Ордэн Чырвонага Сцяга — за вызваленне г. Мінску ў адпаведнасці з Указам ПВС СССР ад 23 ліпеня 1944 года.
- Ордэн Суворава 2-й ступені — у адпаведнасці з Указам ПВС СССР ад 19 лютага 1945 года.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- упраўленне;
- 1-ы танкавы батальён;
- 2-і танкавы батальён;
- 3-і танкавы батальён;
- мотастралковы батальён;
- стралковая рота (снайпераў);
- гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён;
- рэактыўны артылерыйскі дывізіён;
- зенітны ракетны дывізіён;
- зенітны дывізіён;
- разведвальная рота;
- інжынерна-сапёрная рота;
- рота РХБЗ;
- батальён кіравання (сувязі);
- рота РЭБ;
- батальён матэрыяльнага забеспячэння;
- рамонтная рота;
- каменданцкая рота;
- медыцынская рота;
- узвод кіравання (начальніка артылерыі);
- узвод кіравання і радыёлакацыйнай разведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны);
- узвод кіравання (начальніка разведвальнага аддзялення);
- узвод інструктараў;
- асобны ўзвод ваеннай паліцыі
- палігон;
- ваенны аркестр[6]
На ўзбраенні (станам на 2018—2020): 90 адз. Т-72Б3[7], 4 адз. Т-72БК, 49 адз. БМП-1, 18 адз. Тарнада-Г[7], 18 адз. 152-мм СД 2С3М «Акацыя», 8 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 6 адз. БТР-80, 3 адз. БРМ-3К, 12 адз. БМ 9К332М «Тор-М2У»[8], Барысаглебск-2[9], 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ-23-4 «Шылка», 36 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла». 2901 чалавек а/с.
Вядомыя байцы
[правіць | правіць зыходнік]- Ілля Васільевіч Балдынаў
- Юрый Мікалаевіч Малахаў
- Шота Леановіч Гамцэмлідзэ
- Руслан Віктаравіч Галіцкі†
- Уладзімір Уладзіміравіч Бекіш†
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 5-я отдельная гвардейская Тацинская танковая бригада приняла участие в учениях «Восток-2018» . ДонТР (14 сентября 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Илья Максимов. Рейд по тылам: как танковый корпус Баданова разгромил немецкий аэродром . Российская газета (17 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2020. Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Из Минска виделся Берлин(недаступная спасылка). Минобороны России. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2020. Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Врачи несколько дней боролись за жизнь Руслана Галицкого — Российская газета . Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 7 снежня 2016.
- ↑ 2-я гвардейская танковая Тацинская Краснознаменная ордена Суворова дивизия . Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2016. Праверана 7 снежня 2016.
- ↑ Восточный военный округ (руск.). Milkavkaz (6 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2017. Праверана 10 мая 2017.
- ↑ а б Командующий войсками ВВО дал старт летнему периоду обучения в танковом соединении в Бурятии . Пресс-служба Восточного военного округа (1 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 8 мая 2018.
- ↑ В танковое соединение ВВО, дислоцированное в Бурятии, прибыли новые ЗРК «Тор-М2У» . Пресс-служба Восточного военного округа (7 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 8 мая 2018.
- ↑ Подразделение РЭБ танкового соединения ВВО . Интернет-портал Минобороны (3 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 3 лютага 2020.