Aerosmith
Aerosmith | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хард-рок, блюз-рок, глэм-рок, рок-н-рол, хэві-метал і метал |
Краіны | |
Адкуль | Бостан |
Лэйблы | Columbia Records, Geffen Records[d], Interscope Records[d], Epic Records, Universal Music Group, Hollywood Records[d], Sony Music Entertainment і Island Records |
Склад | |
aerosmith.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Aerosmith» — музычны гурт, прадстаўнік амерыканскага хард-року. Крыніцай натхнення для гурта быў брытанскі блюз-рок, які дамінаваў на рок-сцэне ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х гадоў: «Cream», «Led Zeppelin», «Jeff Beck Group», а таксама «The Rolling Stones».
Стывен Тайлер, Джо Перы і Том Хэмілтан упершыню сустрэліся ў мястэчку Сьюнапі ў канцы 1960-х гадоў. Першы прыехаў з Нью-Ёрка, другі з Масачусетса, а трэці з Нью-Хэмпшыра. У 1970 годзе хлопцы вырашылі аб’яднацца ў гурт і вырашылі, што Бостан стане для іх ідэальнай базай. Гітарыст Брэд Уітфард з барабаншчыкам Джоем Крамерам дапоўнілі склад, і ў 1973 годзе гурт запісаў свой дэбютны аднайменны альбом.
За наступныя гады гурт выпусціў шэраг паспяховых пласцінак, шмат гастраляваў і карыстаўся вялікай папулярнасцю, але потым сутыкнуўся з праблемамі наркатычнай і алкагольнай залежнасці, якія ледзь не сталі прычынай распаду. У цяжкі перыяд 1979—1984 гадоў Пэры і Уітфард сышлі з гурта, але шмат у чым дзякуючы намаганням менеджара Ціма Колінза арыгінальны склад быў адноўлены, і гурт фактычна адрадзіўся. З тых часоў гурт дамогся нават большага, чым у 1970-я гады.
Да 2008 года было прададзена 150 млн альбомаў.
- Музычныя калектывы паводле алфавіта
- Рок-гурты ЗША
- Хард-рок-гурты
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Квінтэты
- Пераможцы MTV Video Music Awards
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
- Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1970 годзе