Call of Duty: Modern Warfare 3
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Call of Duty: Modern Warfare 3 | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Infinity Ward, Sledgehammer Games[d], Raven Software[d] і Treyarch |
Выдаўцы | Activision і Square Enix[d] |
Частка серыі | Call of Duty |
Дата выпуску | 8 лістапада 2011 |
Жанр | шутар ад першай асобы[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Glen Schofield[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo DS, Wii[d], Xbox 360, PlayStation 3, Windows, macOS і Xbox One |
Гульнявы рухавік | IW Engine[d] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] і шматкарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2], французская[2] і руская |
Носьбіты | аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Call of Duty: Modern Warfare 3» (скарачаецца да Modern Warfare 3, COD: MW3 і MW3) — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, сіквел «Call of Duty: Modern Warfare 2», восьмая гульня ў серыі «Call of Duty».
Прысвечана завяршэнню Трэцяй сусветнай вайны, якую развязалі Шэпард і Уладзімір Макараў. Гулец выступае ў ролі байцоў розных сусветных падраздзяленняў, ліквідуючы важных саўдзельнікаў Макарава і дапамагаючы Злучаным Штатам атрымаць верх у барацьбе з Уладзімірам Макаравым і яго саўдзельнікамі.
Гульня прадставіла шырокі выбар сучаснай сусветнай зброі і адзін з самых папулярных мультыплэераў свайго часу. Гульня актыўна падтрымлівалася студыяй-распрацоўшчыкам: неаднаразова выпускаліся абнаўленні з выпраўленнем памылак і недапрацовак, дадаткова выпушчана чатыры калекцыі-дапаўненні з новымі картамі, рэжымамі, і спецаперацыямі. Новы рэжым «Spec Ops» са спецыяльнымі заданнямі дазваляе гуляць у кааператыўным рэжыме на лакацыях сусвету «Modern Warfare». Ёсць рэжым гульні на шматкарыстальніцкіх картах «Call of Duty: Modern Warfare 3» з ботамі, дзе сам гуляючы (адзін або з напарнікам) карыстаецца крамамі і змагаецца з хвалямі ворагаў, кожная з якіх мацней папярэдніх.
Гульнявы працэс
[правіць | правіць зыходнік]Гульнявы працэс «Call of Duty: Modern Warfare 3» стандартны для лінейных шутэраў ад першай асобы. На кожным узроўні ў гульца ёсць глабальнае заданне, завяршэннем якога скончваецца ўзровень. Па меры праходжання ўзроўню гулец выконвае дробныя заданні, часам у яго нават ёсць свабода выбару, якая ніяк не ўплывае на зыход гульні. Так, гульню можна праходзіць утойліва, а можна па стандарце знішчаць усіх ворагаў, што часам даволі складана. Гульцу даступна два слота для зброі, змест якіх ён можа мяняць пры падборы новага ўзбраення. Таксама ёсць чатыры слота пад аскепкавыя гранаты і чатыры — пад светлашумавыя. Часам персанаж выкарыстоўвае дадатковае ўзбраенне, недаступнае ў звычайных умовах.
Гульнявы працэс пабудаваны на сувязі інтра паміж ўзроўнямі, кульмінацыйнымі момантамі ў выглядзе відэаўставак і стандартнымі для шутэраў перастрэлкамі. З гэтага вынікае, што гульню можна назваць інтэрактыўным баевіком. Штучны інтэлект не асабліва разумны, пераважае за кошт колькасці і ўрону, які наносіць, у залежнасці ад абранага гульцом ўзроўню складанасці. Як правіла, узровень пачынаецца і завяршаецца відэаўстаўкай.
Персанаж мае шкалу здароўя, якая павышаецца падчас адпачынку ад баявых дзеянняў. Пры атрыманні страт экран чырванее, а пры смерці персанажа становіцца расплывістым, а затым экран цямнее. Стандартная сістэма аптэчак была прыбрана яшчэ ў «Call of Duty 2», што зрабіла гульню менш хардкорнай і больш кінематаграфічнай. Напарнікі гульца, наадварот, не смяротныя і паміраюць толькі пры парушэнні сюжэту, напрыклад, выхадзе гульца з утоенасці.
Гульцу даступны шырокі спектр зброі і абсталявання, якое ён можа знаходзіць у спецыяльных месцах і падбіраць у забітых праціўнікаў. Пры знаходжанні аналагічнай зброі гулец папаўняе колькасць патронаў. Узбраенне ўнікальнае для кожнага ўзроўню, а некаторае сустракаецца ў адзінкавым экзэмпляры. Зброя вар’іруецца ў залежнасці ад роду войскаў ворага і геаграфічнага размяшчэння ўзроўню. Дарэчы, у пачатку ўзроўню паказваецца яго назва, дакладнае размяшчэнне лакацыі, час з дакладнасцю да секунд, імя і падраздзяленне галоўнага героя. Гульнявых персанажаў ў гульні некалькі — Дэрэк «Фрост» Вестбрук, Джон Прайс, Юрый, Соўп, Андрэй Харкоў, Маркус Бернс, аператар МІ-6, аператар АС-130, містар Робінсан.
Упершыню геймплэй аднакарыстальніцкай гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3» прадэманстраваны 6 чэрвеня 2011 года на выставе E3 ў Лос-Анджэлесе. На прэзентацыі Microsoft вядучы менеджар па сувязі з грамадскасцю студыі «Infinity Ward» Роберт Боўлінг (англ.: Robert Bowling) прайшоў частку місіі пад назвай «Hunter Killer» з адзіночнай кампаніі, адразу ж запіс быў выкладзены на сайт «GameTrailers», які паказваў ўсе прэзентацыі выставы. Крыху пазней Роберт Боўлінг паказаў фрагмент яшчэ адной місіі пад назвай «Black Tuesday», запіс дэманстрацыі таксама даступны на сайце «GameTrailers». На наступны дзень Боўлінг адзначыў, што ён быў узрушаны, калі дэманстраваў гульню перад такой фігурай, як Стывен Спілберг, які прысутнічаў на прэзентацыі.[3]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянні гульні разгортваюцца з 17 жніўня 2016 года па 21 студзеня 2017 года.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Трэцяя сусветная вайна працягваецца. Планы Уладзіміра Макарава выйшлі далёка за рамкі планаў Імрана Захаева. Уладзімір пачаў супрацоўнічаць з многімі камандзірамі Афрыкі, Расіі і Блізкага Усходу. Таму ў яго набралася вялікая армія. У яго планы ўваходзяць захоп і акупацыя Еўропы і Амерыкі.
Пралог
[правіць | правіць зыходнік]У пралогу гульні апісваюцца падзеі, непасрэдна наступныя за фіналам гульні «Call of Duty: Modern Warfare 2». Раніцай 17 жніўня 2016 года верталёт дастаўляе цяжка параненага ў сутычцы з генералам Шэпардам Соўпа на базу ОТГ-141 у Хімачал-Прадэш (Індыя). Соўп згадвае першае знаёмства з Прайсам, забойства Захаева, забойства Шэпарда, і неўзабаве губляе прытомнасць.
Акт I
[правіць | правіць зыходнік]Рускія войскі захопліваюць Манхэтэн і акупіруюць Нью-Ёрк. Каб паслаць авіяцыю, трэба знішчыць генератар перашкод на даху Фондавай біржы. Для выканання гэтага задання ў горад адпраўляецца атрад «Дэльта» з пазыўным «Метал». Аўтамабіль з галоўным героем Дэрэкам «Фростам» Вестбрукам падбіваюць, і праз горад прыходзіцца прабівацца з боем. Захапіўшы Фондавую біржу і знішчыўшы генератар перашкод, «Дэльта» далучаецца да атраду «NAVY SEALs», каб замінаваць падводную лодку рускіх «OLGA» класа «Oscar II». Пасля ўстаноўкі міны лодка аварыйна ўсплывае, і атрад захоплівае яе. У зале кіравання Фрост накіроўвае ракеты на караблі рускіх. Атрад хаваецца на лодках, пятляючы паміж выбухаючымі караблямі. Тым самым аблога Нью-Ёрка скончылася.
Тым часам салдаты Макарава атакуюць базу АТГ-141 у Індыі. У базу ўразаецца верталёт і ламае сцяну, адкінуўшы ўдарнай хваляй Прайса, Мікалая і Юрыя — новага пратаганіста. Доктар гіне, і Юрый робіць Соўпу ўкол. Разам героі прабіваюцца да склепа і ўключаюць баявога гусенічнага робата, з дапамогай якога Юрый расчышчае шлях. Пры ўцёках да выратавальнага верталёту пляцоўка бурыцца рускім беспілотнікам «MQ-9 Reaper», і Юрый падае са схілу. Пазней яго падбірае верталёт.
Праз 2 месяцы, урады Расіі і ЗША вырашаюць завяршыць вайну мірным дагаворам у Гамбургу. Падчас пералёту на самалёце «Ил-96» на прэзідэнта Расіі Барыса Варшэўскага нападаюць баевікі Макарава. Ахова прэзідэнта на чале з галоўным героем этапу — агентам ФСА Андрэем Харковым — супрацьстаіць нападу і зачышчае самалёт, але той губляе кіраванне і падае. Андрэй Харкоў з аховай прарываюцца праз засаду і знаходзяць прэзідэнта, але на ілжывым эвакуяцыйным верталёце прылятае Макараў і захоплівае прэзідэнта. Харкова ён цяжка параніў з пісталета. Макараў патрабуе ад прэзідэнта выдаць яму коды запуску ядзерных ракет. Каб Расія захапіла ўсю Еўропу, ён гатовы ператварыць яе ў радыеактыўную пустыню. Прэзідэнт адмаўляецца, і Макараў вырашае ўздзейнічаць на яго праз дачку. Ён дабівае Андрэя і ляціць на верталёце.
Тым часам Прайс даведаўся, што Макараў адпраўляе ў Лондан груз, які павінен прайсці праз Сьера-Леонэ. Юрый і Прайс захопліваюць базу мясцовых баевікоў, але выпускаюць груз, які адпраўляецца ў Лондан. Верталёт «МІ-6» адсочвае партыю і накіроўвае для яе перахопу атрад «SAS». Падчас бою ў лонданскіх доках «SAS» атрымоўваецца перабіць большасць тэрарыстаў, праверыць пусты грузавік, у якім, як яны думалі, быў гэты груз, а затым знішчыць пакінутых баевікоў, якія спрабавалі прарвацца да Вестмінстэру па тунэлях метро. Цягнік, на якім уцякалі тэрарысты, разбурыўся. Галоўны герой Маркус Бернс з Уолкрафтам прарываюцца наверх, дзе ўжо стаяць натоўпы людзей. Байцы спецназа расстрэльваюць грузавік, ён губляе кіраванне. Далей усё відаць вачыма, дакладней, аб’ектывам камеры містара Робінсана. Ён шпацыраваў з жонкай і дачкой па Лондане і здымаў відэа. Пад’ехаўшы грузавік выбухнуў як раз своечасова, жонка і дачка былі прама каля яго. Містар Робінсан упаў разам з камерай. Ён загінуў, задыхнуўшыся газам, а магчыма ад выбуху. Газавыя атакі паўтараюцца па ўсёй Еўропе і з’яўляюцца прыкрыццём для ўварвання расійскай арміі.
Акт II
[правіць | правіць зыходнік]Фрост, Сэндман, Трак, Грынч разам з іншымі войскамі накіроўваюцца ў Гамбург, дзе ўзяты ў заложнікі віцэ-прэзідэнт ЗША. Амерыканцы прабіваюцца праз атрады рускіх, адначасна знішчыўшы некалькі «Т-90» і дабіраюцца да месца зняволення, дзе вызваляюць віцэ-прэзідэнта. Прайс, Соўп і Юрый адпраўляюцца ў Самалі. На джыпах яны прыязджаюць на базу самалійскіх наймітаў Макарава. Іх мэта — камандзір афрыканцаў Варабэ. Пасля доўгага бою і пры падтрымцы Мікалая з верталёта атрад захоплівае Варабэ. Прайс кідае гранату з газам і атрад апранае процівагазы. Напалоханы Варабэ паведамляе імя пастаўшчыка Макарава з Парыжа па мянушцы Воўк. Прайс кідае камандзіру жаданы процівагаз, але забівае яго з пісталета — помста за брытанцаў з Херыфорда. Атрад праходзіць да пасадачнай пляцоўкі, дзе павінен высадзіцца Мікалай. Але іх чакае засада самалійцаў. Атрад прарываецца да запаснай пляцоўкі, але верталёт Мікалая збіваюць, і гарадок накрывае пясчаная бура. Атрад «Рэха» дапамагае героям і знаходзіць разбіты верталёт. Ратуючыся ад абстрэлу, салдаты бягуць да джыпаў. Юрый нясе Мікалая. Разам усе з’язджаюць.
Атрад «Метал» накіроўваецца ў Парыж. Там шмат таксічнага газу пасля тэрактаў. Яны пры падтрымцы французскага спецназа «GIGN» з боем прарываюцца праз французскія вулачкі. Спусціўшыся ў катакомбы, атрад здымае процівагазы. З катакомбаў атрад трапляе ў прытулак Ваўка. З боем прарваўшыся на вуліцу, атрад бачыць, што Воўк скокнуў у машыну (плакат з ёй можна ўбачыць на карце «Underground» у рэжыме выжывання). Фрост з часткай атрада заскакваюць у фургон жандармерыі і адпраўляюцца ў пагоню за Ваўком. Фрост прастрэльвае колы машыны Ваўка, машына праследавацеляў уразаецца ў яе, вадзіцель гіне ад удару, а двух ахоўнікаў расстрэльвае Фрост. Ваўка выцягваюць з машыны і забіраюць з сабой.
Войскі Макарава маюць намер адабраць Ваўка ў атрада «Метал». «AC-130» аказвае падтрымку, абстрэльваючы з паветра войскі Макарава. Атрад аказваецца заблакіраваным у будынку пад агнём кулямёта. Фрост здымае кулямётчыка. «Метал» прарываецца наперад. «AC-130» зноў аказвае падтрымку. У кропцы эвакуацыі на мосце насупраць Эйфелевай вежы атрад чакаюць танкі. Фрост падбівае танкі з «Джавеліна», але потым становішча робіцца бязвыхадным. «Аверлорд» загадвае абстрэльваць усімі сродкамі. «АС-130» бамбуе мост і знішчае ворагаў. На фоне паваліўшайся Эйфелевай вежы амерыканскія верталёты забіраюць групу.
Па словах Ваўка, Макараў павінен адправіцца на сход у Празе. Соўп, Прайс і Юрый адпраўляюцца туды. Спачатку ўсё ідзе ціха. Потым паўстанцы сяржанта Камарова дапамагаюць ім прабрацца да снайперскай пазіцыі ў царкве з боем. Юрый і Соўп бачаць прыезд Макарава, а пазней затуляюць Прайса… і бачаць выбух замініраванага пакоя з палонным Камаровым. Юрый з Соўпом скачуць з вакна, паколькі Макараў замініраваў і царкву. Соўп атрымлівае сур’ёзныя раненні ад выбуху (Юрыя ён выштурхнуў). Юрый пад прыкрыццём Прайса выносіць параненага таварыша з поля бою. Далей яго нясе Прайс, а Юрый прыкрывае іх, каб усе дабраліся да пункта супраціўлення. Соўп ўсё ж памірае, але перад смерцю кажа:
Прайс… ты… павінен… ведаць… Макараў… ведае… Юрыя… |
Раз’юшаны Прайс аглушае Юрыя ў склепе і прымушае таго ўсё расказаць.
Зіма 1996 года. Юрый сядзіць у машыне з Макаравым. Тады яны былі найбліжэйшымі сябрамі. У машыну заскоквае Захаеў, заціскаючы рану на месцы адстрэленай тады яшчэ лейтэнантам Прайсам левай рукі (пасля стрэлу Прайса ў місіі «Забіць адным стрэлам» з «Call of Duty 4: Modern Warfare»). УАЗ спешна пакідае месца дзеяння.
23 чэрвеня 2011 года. Макараў паказвае Юрыю выбух ядзернай бомбы ў сталіцы на Блізкім Усходзе, з-за якога загінуў пратаганіст з першай гульні падсерыі сяржант Пол Джэксан і яшчэ 30 000 марпехаў і кажа: «Юры… Гэта — толькі пачатак».
12 жніўня 2016 года. Юрый адмаўляецца дапамагаць Макараву у тэракце ў маскоўскім аэрапорце і расстрэльваць мірных грамадзян і спрабуе здаць Макарава ФСА. Але Макараў ўсё ведае: «Я ведаю, што ты зрабіў, Юра… Ведаю, што ты ім расказаў… Мой сябар… Мой саюзнік… Здраднік… Тое, што тут адбудзецца, зменіць свет назаўсёды… Нас нішто не спыніць… Нават ты…». Далей Макараў страляе ў Юрыя з «Desert Eagle». Юрый караскаецца да ліфта і падымаецца на ім у тэрмінал. Тут ён чуе вядомыя словы Макарава:
Памятайце: ні слова па-русску… |
Узяўшы пісталет у загінулага паліцэйскага, Юрый бачыць тэрарыстаў і хоча прыстрэліць Макарава, але падае ад раны. Крыху пазней да яго падыходзіць лекар і ратуе яго.
Акт III
[правіць | правіць зыходнік]Прайс і Юрый адпраўляюцца ў сярэднявечны замак Макарава (раней належаў Захаеву) каля Прагі з мэтай знайсці там сляды Макарава. Яны ціха прабіраюцца праз ахоўныя пасты. Утоенасць губляе значэнне, калі яны заходзяць у падземную турму для апалчэнцаў. З боем прабіўшыся да будаўнічых лясоў пад мостам, вядучым да замка, Юрый паставіў «C4» на апоры. Далей яны з Джонам узарвалі частку сцяны і па апорам паміж сценамі ўзлезлі наверх. Праз дзірку ў сцяне яны назіралі за баевікамі ў штабе і даведаліся ад Макарава па тэлевізары, што Алена знаходзіцца ў Берліне. Пасля гэтага Юрый з Прайсом скокнулі ўніз, пятляючы паміж апор. Прачнуўся Юрый ў склепе (мабыць, гэта кухня). З боем яны прарваліся да ўнутранага двара. Там іх сустрэлі баевікі Макарава. Пасля доўгай бітвы салдаты прайшлі да моста і ўзарвалі «C4» пад ім, калі ехаў БТР. Потым героі ратуюцца ад баевікоў на УАЗ. Спачатку ўсё ішло, як па масле, але тут насустрач ім выехалі БТРы. Машына зляцела з гары. Прайс і Юрый паляцелі на запасных парашутах, пазней іх падабраў Мікалай.
Тым часам атрад «Граніт» адпраўляецца ў Берлін, каб эвакуіраваць Алену, дачку прэзідэнта Варшэўскага. Атрад «Метал», у якім і служыць Фрост, павінен быў прыкрываць іх. Але «Граніт» быў знішчаны. Заданне пераходзіць да «Метала». Тыя спускаюцца з будынка, і, пры падтрымцы саюзных нямецкіх танкаў прарываюцца па вуліцы, дзе на ўсю моц ідзе перастрэлка. Яны амаль дабіраюцца да мэты, але рускія падрываюць і без таго слабы будынак і ён разбураецца на ўсю вуліцу, знясучы заадно будынак, з якога Фрост прыкрываў «Граніт». Атрад адступае ў разбураны будынак і прабіраецца праз яго да Алены. Перамога была блізкая, але дзвер, за якой была Алена, апынулася замінаваная. Сэндман і Фрост упалі і адстрэльваліся лежачы, але тэрарысты звезлі дзяўчыну на «МІ-24».
Усе члены атрада Дэльта і «АТГ-141» адпраўляюцца ў Сібір, на шахце «Крышталічны пік». Асноўная маса атакуе зверху, а Юрый, Прайс, Сэндман, Трак, Грынч і нейкі Макой таемна прабіраюцца ў ліфт. Яны спусціліся на патрэбны паверх і ўступілі ў бой, падчас якога гранатамётчык выстрэльвае з «РПГ-7», забіваючы Макоя і ламаючы ліфт. Атрад падае ўніз. Пасля доўгай, з удзелам беспілотніка і верталётаў перастрэлкі яны знаходзяць Алену і яе эвакуіруюць. Атрад выходзіць на паверх і бачыць рускіх тэрарыстаў з палонным прэзідэнтам, якога пасля вызваляюць. Шлях назад ім заступаюць шматлікія войскі рускіх. Прыбывае верталёт і прэзідэнта падымаюць у яго. Трак і Прайс дапамагаюць аглушанаму гранатай Юрыю забрацца ў верталёт. Прэзідэнт, Прайс і Юрый ляцяць, а застаўшыяся Сэндман, Трак і Грынч гінуць пад абвалам.
Прэзідэнты Расіі і ЗША злятаюцца на канферэнцыю і заключаюць мірны дагавор паміж сваімі дзяржавамі. Яны разумеюць, што вайна здарылася з-за памылкі. Мірны дагавор у адбудаваным Белым доме завяршыў Трэцюю сусветную вайну. «АТГ-141» перастала існаваць, але толькі афіцыйна…
Праз тры месяцы, у пачатку 2017 года, Прайс і Юрый вырашаюць завершыць свае мэты. Яны адпраўляюцца ў дарагі гатэль «Аазіс» у Дубаі, дзе знаходзіўся Макараў. Яны апранаюць касцюмы джаггернаўтаў і бяруць кулямёты. Войскі Макарава, якія валодаюць толькі лёгкім узбраеннем, не могуць супрацьстаяць нападаючым. Калі Юрый і Прайс ўваходзяць у ліфт, раптам з’яўляюцца два верталёта «AH-6», адзін з якіх пачынае іх абстрэльваць. Збіты Прайсам верталёт ўразаецца ў ліфт, з прычыны чаго браня прыходзіць у непрыдатнасць. Скінуўшы браню, яны ідуць праз верхні паверх. Напалоханы Макараў бяжыць да верталётнай пляцоўцы. Юрый і Прайс бягуць праз рэстаран, разлічваючы перахапіць Макарава, але рэстаран расстрэльвае другі «АН-6». Пакінуўшы параненага арматурай Юрыя, Прайс забягае на верталётную пляцоўку адзін, але выяўляе, што верталёт Макарава пачаў ўзлятаць. У скачку Прайс чапляецца за верталёт, а затым выкідвае з кабіны пілотаў. Аднак панэль прыбораў аказваецца пашкоджана стрэлам другога пілота, і верталёт губляе кіраванне. Прыйшоўшы ў сябе пасля падзення, Прайс бачыць, як з разбітага верталёта выходзіць Макараў. Прайс спрабуе ўзяць пісталет, але Макараў апярэджвае яго са словамі: «Бывайце, капітан Прайс…» У гэты момант з’яўляецца Юрый і адцягвае Уладзіміра, адкрыўшы агонь. Трыма стрэламі Макараў забівае Юрыя, але Прайс накідваецца на Макарава, абмотваецца вакол яго шыі трос і разбівае частку шклянага даху. Прайс адлятае на балкон, а Уладзімір Макараў гіне, павешаны на тросе. Прайс запальвае цыгару, а ўнізе чутныя сірэны паліцэйскіх машын…
Місіі
[правіць | правіць зыходнік]Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]Пратаганісты
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый (†) — галоўны герой гульні, былы спецназавец, раней быў набліжаным Макарава, але паспрабаваў перашкодзіць бойні ў расійскім аэрапорце. Макараў параніў яго пісталетам. Карабкаючыся, Юрый дабраўся на ліфце да асноўнага будынка, узяў пісталет і пайшоў за Макаравым. Ад раны ён упаў і да яго прыйшла падмога. З тых часоў ненавідзіць Макарава. У місіі «Прах да праху» гіне ад куляў Макарава. Мікалай сказаў Прайсу пра яго так:
Лепшы ў нас Юрый, былы спецназавец. Адзіны, хто ненавідзіць Макарава больш, чым ты. |
У рускай версіі агучвае Аляксандр Каўрыжных.
- Штаб-сяржант Дэрек «Фрост» Вестбрук — адзін з галоўных герояў гульні, баец спецназу «Дэльта», дальнейшы лёс невядомы.
- Капітан Джон Прайс — брытанскі ваенны. Афіцэр «SAS», адзіны з двух апошніх членаў «АТГ-141». З’яўляецца пратаганістам у місіі «Прах да праху». Дальнейшы лёс невядомы. У рускай версіі агучвае Андрэй Яраслаўцаў.
- Капітан Джон «Соўп» МакТавіш (†) — галоўны персанаж гульні, брытанскі ваенны, быўшы баец «SAS» і член «АТГ-141». Галоўны герой «Call of Duty 4: Modern Warfare» і адзіны з галоўных персанажаў «Call of Duty: Modern Warfare 2». Ад імя Соўпа ведзецца пралог гульні. Памірае ад страты крыві у місіі «Браты па кыві». У русскай версіі агучвае Сяргей Чыхаеў.
- Сяржант Маркус Бернс — баец SAS. Пратаганіст місіі «Не дакранацца». У дэмаверсіі Берсн быў агучаны, але у фінальнай ферсіі ўсея яго дыялогі былі выразаны.
- Андрэй Харкоў (†) — агент ФСА, пратаганіст у місіі «Турбулентнасць». Быў забіты Макаравым у канцы місіі. Па сюжэце задання спецаперацыі «Захоп заложніка» выжыў і выратаваў Алену Варшэўскую.
- Аператар «AC-130U» — прыкрывае атрады «Дэльта» і «GIGN» у місіях «Асабіста каштоўны груз» и «Жалезная ледзі».
- Мистэр Робінсан (†) — бацька, знімаўшы сваю сям’ю на камеру. Загінуў ад уздзеяння нервова-паралітычнага газу.
Антаганісты
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Макараў (†) — расійскі ўльтранацыяналіст, лідар міжнароднай тэрарыстычнай групы «Чырвоны спецназ». Галоўны антаганіст усёй часткі «Modern Warfare». Развязаў Трэцюю сусветную вайну. Павешаны на верталётным тросе капітанам Прайсам. У рускай версіі агучвае адзім Вадзім Максімаў.
- Віктар «Воўк» Хрысценка — дапаможнік Уладзіміра Макарава, быў захоплены ў палон для допыту. У рускай версіі агучвае Уладзімір Антонік.
- Варабэ (†) — палявы камандзір ў Босаса, Самалі. Быў забіты Прайсам. У рускай версіі агучвае Пётр Івашчанка.
- Капітан субмарыны (†) — камандзір расійскай падводнай лодкі. Гіне ад рук Фроста, альбо Сэндмана ў місіі «Марскія паляўнічыя».
- Аляксей (†) — начальнік аховы замка. Сустракаецца ў місіі «Крэпасць». Магчыма загінуў ад выбуху гранаты Прайса.
- Маёр Пятроў — камандуючы расійскімі войскамі ў Празе, далейшы лёс невядомы. Гэтак жа ўдзельнічаў у падзеях «Call of Duty: Modern Warfare 2».
Іншыя персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Майстар-сяржант Сэндман (†) — баец «Дэльты», камандзір атрада «Метал». Удзельнічае ў баях у Гамбургу, Парыжу, Берліне і Нью-Ёрку. У місіі «У трусавую нору» прыкрываў прэзідэнта Расіі Варшэўскага, капітана Прайса і Юрыя. Загіную пад час абвалу шахты. У рускай версіі агучваў Віктар Дабранраваў.
- Сяржант 1-га класа Трак (†) — баец Дэльты, член атрада «Метал». У місіі «У трусаваю нору» прыкрываў прэзідэнта Расіі, капітана Прайса і Юрыя. Таксама загінуў як і Сэндман і Грынч, пад час абвалу шахты. У рускай версіі агучвае Аляксандр Галаўчанскі.
- Сяржант 1-га класа Грынч (†) — баец Дэльты, член атрада «Метал». У місіі «У трусаваю нору» прыкрываў прэзідэнта Расіі, капітана Прайса і Юрыя. Таксама загінуў як і Сэндман і Трак, пад час абвалу шахты. У рускай версіі агучвае Радзік Мухаметзянаў.
- Аверлорд — кодавая назва Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША. Таксама ён аддае загады і карэктуе дзеянні группы «Дэльта». У рускай версіі агучвае Пётр Івашчанка.
- Мікалай (кодавае імя) — расійскі інфарматар брытанскіх спецслужб. Таксама з’яўляецца пілотам атрада Прайса і харекам. Адзіны з двух апошніх членаў «АТГ-141». Дальнейшы лёс невядомы. Удзельнічаў ва ўсіх частках гульні: «Call of Duty 4: Modern Warfare», «Call of Duty: Modern Warfare 2». У рускай версіі агучвае Васіль Дахненка.
- Камароў(†) — паўстанец з Прагі, камандзір лаялістаў з «Call of Duty 4: Modern Warfare». Загінуў ад узрыву ў місіі «Браты па крыві» са словамі «Прабач мяне, Прайс, прабач…», прывязаны да замініраванага стулу. У рускай версіі агучвае Мікіта Празароўскі.
- Камандуючы 22-га палка МакМілан — настаўнік капітана Прайса. Удзельнічаў у падзеях першай часткі гульні падсерыі. Сустракаецца ў брыфінге перад місіей «Вернута адпраўніку», быў знакомы з МакТавішам.
- Лідар паўстанцаў — кіраўнік чэшскага супраціўлення. Дапамог Пайсу, Соўпу і Юрыю ў аперацыі па ліквідацыі Макарава. Пасля таго, як Соўп быў цяжка паранены, яго пераносяць паўстанцы ў свай прытулак. Калі Соўп памёр, БТР пачалі абстрэльваць прытулак, і ўсе выбраліся праз склеп.
Амерыканскія войскі
[правіць | правіць зыходнік]- Грызлі — баец «Дэльты», лідар атрада Энвіл. З’яўляецца ў місіі «Чорны аўторак».
- Уорм — баец «Дэльты» і атрада «Энвіл», з’яўляецца ў місіі «Чорны аўторак».
- Тампэр — баец «Дэльты» і атрада «Энвіл», з’яўляецца ў місіі «Чорны аўторак».
- Гейтар — баец «Дэльты», з'яўляецца ў місіі «Жалезная лэдзі».
- Картэр (†) — кулямётчык танка «Рына-2», з’яўляецца ў місіі «Важная персона». Быў забіты снайперам.
- Макой (†) — баец «Дэльты», загінуў ад стрэлу «РПГ-7» у місіі «Ў трусіную нару».
Бундэсвер
[правіць | правіць зыходнік]GIGN
[правіць | правіць зыходнік]- Сэйбр — камандзір атрада спецпадраздзялення «GIGN». У рускай версіі агучвае Вадзім Максімаў.
- Факон — баец «GIGN». Прыкрывае атрад «Дэльта» ў місіі «Асабліва каштоўны груз».
- Цюэр (†) — баец «GIGN», загінуў у місіі «Асабліва каштоўны груз».
- Радавы Леблан — баец «GIGN». Можа загінуць у місіі «Асабліва каштоўны груз».
- Камандзір Марэль (†?) — баец «GIGN». З’яўляецца ў брыфінгу перад місіяй «Важная персона». Магчыма загінуў у Францыі.
SAS
[правіць | правіць зыходнік]- Сяржант Уолкрафт — баец «SAS», удзельнічаў у падзеях «Call of Duty 4: Modern Warfare». У рускай версіі агучвае Уладзіслаў Коп.
- Капрал Грыфін (†) — баец «SAS». Гіне ў місіі «Не дакранацца» у выніку аварыі ў метрапалітэне, удзельнічаў у падзеях «Call of Duty 4: Modern Warfare». У рускай версіі агучвае Арцём Крэтаў.
- «Валчэр 2-2» — верталёт Каралеўскіх ВПС. Забяспечвае агнявую падтрымку з паветра атрадам «SAS». З’яўляецца ў місіі «Не дакранацца».
- Брава 2-1 — камандзір атрада «Брава 2». З’яўляецца ў місіі «Не дакранацца».
ФСА, Урад Расіі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Варшэўскі — прэзідэнт Расіі. Быў захоплены Макаравым у місіі «Турбулентнасць». Пазней быў выратаваны амерыканскімі войскамі. У рускай версіі агучвае Аляксандр Клюквін.
- Алёна Варшэўская— дачка прэзідэнта Расіі. Была эвакуіравана ў Берлін пасля крушэння бацькоўскага самалёта ў місіі «Турбулентнасць». Затым, захоплена людзьмі Макарава. Пазней была выратавана амерыканскімі войскамі. У рускай версіі агучвае Таццяна Шытава.
- Леанід Пудаўкін (†) — камандзір ФСА прэзідэнта Расіі Барыса Варшэўскага. Загінуў. У рускай версіі агучвае Уладзіслаў Копп.
- Васіль Жукаў (†) — саветнік прэзідэнта Расіі. Загінуў.
- Павел Марозаў (†) — саветнік прэзідэнта Расіі. Загінуў.
- Багдан Сакалоў (†) — саветнік прэзідэнта Расіі. Загінуў.
- Ганна Кавалёва (†) — сакратар прэзідэнта Расіі. Загінула.
- Сяржант Антон Фёдараў (†) — агент ФСА і целаахоўнік прэзідэнта Расіі. Загінуў, вылецеўшы з падаючага самалёта праз напаўразбураны корпус.
Зноскі
- ↑ Steam — 2003. Праверана 27 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в г д Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Showing Modern Warfare 3 to Steven Spielberg at #E3 was definitely an awesome moment. A true fan of his work.(недаступная спасылка). twitter (8 июня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2018. Праверана 21 ноября 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Call of Duty: Modern Warfare 3