Перайсці да зместу

FTP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Назва: File Transfer Protocol
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны
Сямейства: TCP/IP
Створаны ў: 1971 г.
Порт/ID: 21/TCP для каманд, 20/TCP для даных, 49152-65534/TCP дынамічна
Прызначэнне пратаколу: Перадача файлаў
Спецыфікацыя: RFC 959
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): Глядзі Параўнанне FTP-кліентаў
Асноўныя рэалізацыі (серверы): ProFTPd, Pure-FTPd, vsftpd, WU-FTPD, FileZilla Server, IIS, CrossFTP Server, wzdftpd
Пашыральнасць: Дад. каманды

FTP (англ.: File Transfer Protocol — «пратакол перадачы файлаў») — стандартны пратакол, прызначаны для перадачы файлаў па TCP-сеткам (напрыклад, Інтэрнэт). FTP часта выкарыстоўваецца для загрузкі сеткавых старонак і іншых дакументаў з прыватнай прылады распрацоўкі на адкрытыя серверы хостынгу.

Пратакол пабудаваны на архітэктуры «кліент-сервер» і выкарыстоўвае розныя сеткавыя злучэнні для перадачы каманд і даных паміж кліентам і серверам. Карыстальнікі FTP могуць прайсці аўтэнтыфікацыю, перадаючы лагін і пароль адкрытым тэкстам, або, калі гэта дазволена на серверы, яны могуць падключыцца ананімна. Можна выкарыстоўваць пратакол SFTPk для бяспечнай перадачы, якая хавае (шыфруе) лагін і пароль, а таксама шыфруе змесціва.

Першыя кліенцкія FTP-праграмы былі інтэрактыўнымі інструментамі каманднага радка, якія рэалізуюць стандартныя каманды і сінтаксіс. Графічныя карыстальніцкія інтэрфейсы з тых часоў былі распрацаваны для шматлікіх аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца дагэтуль. Сярод гэтых інтэрфейсаў як праграмы агульнага вэб-дызайну накшталт Microsoft Expression Web, так і спецыялізаваныя FTP-кліенты (напрыклад, CuteFTP).

FTP з’яўляецца адным з найстарэйшых прыкладных пратаколаў, якія з’явіліся задаўга да HTTP, у 1971 годзе. Ён і сёння шырока выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ПЗ і доступу да аддаленых хостаў.