FTSE 100 Index
FTSE 100 Index | |
---|---|
Дата пачатку разліку |
3 студзеня 1984[1] |
Біржы | Лонданская фондавая біржа[2] |
Вэб-сайт | lseg.com/en/ftse-… (англ.) |
FTSE 100 Index (Financial Times Stock Exchange Index, нефармальна Footsie) — вядучы індэкс Лонданскай фондавай біржы. Разлічваецца незалежнай кампаніяй FTSE Group, якой сумесна валодаюць газета Financial Times і Лонданская фондавая біржа.[3]
Пачаў разлічвацца з 3 студзеня 1984 года з узроўня 1000 пунктаў. Дасягнуў свайго рэкорднага значэння ў 6950,6 пункта 30 снежня 1999 г.[4]
Кампаненты індэкса
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2021 года сектар прамысловых тавараў і паслуг быў найбуйнейшым у індэксе з вагой 11,5 %, за ім ішоў фінансавы сектар з 11,3 % і сектар аховы здароўя на трэцім месцы з 9,9 %.[5] 10 найбуйнейшых кампаній мелі сумарную вагу 41 % у агульнай рыначнай капіталізацыі ўсіх удзельнікаў індэкса.
Крытэрыі адбору
[правіць | правіць зыходнік]Кампаніі, акцыі якіх улічваюцца ў разліку індэкса FTSE 100, павінны задавальняць умовам, якія выстаўляюцца FTSE Group:[6]
- уваходзіць у спіс Лонданскай фондавай біржы,
- кошт акцый індэкса FTSE 100 павінна выяўляцца ў фунтах ці еўра,
- прайсці тэст на прыналежнасць да пэўнай дзяржавы,
- акцыі павінны знаходзіцца ў свабодным абарачэнні і быць высокаліквіднымі.
Індэкс пераглядаецца штоквартальна, у першую пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня.[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://research.ftserussell.com/Analytics/FactSheets/Home/DownloadSingleIssue?issueName=UKX&isManual=False
- ↑ https://www.londonstockexchange.com/indices/ftse-100
- ↑ Financial Times Stock Exchange Group (FTSE) . investopedia.com. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ Why the FTSE 100 has hit a record high . theguardian.com. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ Brokers for Trading Indices Guide . comparebrokers.co. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ FTSE Indices . corporatefinanceinstitute.com. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ MiniFutures FTSE 100 . borsaitaliana.it. Праверана 20 студзеня 2022.