MARA (гранатамёт)
MARA | |
---|---|
Аргенцінскі вайсковец з гранатамётам MARA | |
Тып: | |
Краіна: | Аргенціна |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 4,5 |
Даўжыня, мм: | 700 |
Калібр: | 78 |
Прыцэльная далёкасць, м: | да 300 |
MARA — 78-мм аргенцінскі ручны гранатамёт, спраектаваны і выраблены кампаніяй Fabricaciones Militares (DGFM). Рэактыўны ракетны рухавік для MARA быў распрацаваны CITEFA.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1990-х гадах Узброеныя сілы Аргенціны мелі патрэбу ў замене састарэлай супрацьтанкавай зброі блізкага дзеяння, такіх як граната PDEF-40 і гранатамёт C-90, на больш сучасныя і эфектыўныя ўзоры. Першапачаткова планавалася закупіць шведскія гранатамёты AT4, але было вырашана стварыць уласны гранатамёт на аснове замежнага ўзору. Распрацоўкай занялася кампанія Fabricaciones Militares.
Праект MARA быў пачаты DGFM у канцы 1990-х гадоў. Гранатамёт распрацоўваўся па новым ваенным патрэбам і патрабаванням. У маі 2005 года гранатамёт паступіў на ўзбраенне арміі Аргенціны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]MARA мае даўжыню 700 мм у складзеным стане і 1000 мм у баявым. Калібр гранатамёта 78-мм. Важыць зброя 4,5 кг. У аснове матэрыялу трубы знаходзіцца шкловалакно. У выпадку выкарыстанне навучальных боепрыпасаў можна страляць з адной трубы да пяці разоў. Супрацьтанкавы снарад стабілізаваны плаўніком і прыводзіцца ў рух ротарным рухавіком. Пачатковая хуткасць снарада складае 170 м/с, бронепрабівальнасць — 300 мм, эфектыўная далёкасць стральбы — 200—300 м.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jones, Richard D.; Ness, Leland S. IHS Jane's Weapons Infantry: 2013-14 (неопр.). — London, United Kingdom: Janes Information Group, 2013. — Т. 39th edition. — ISBN 978-0710630599.