Перайсці да зместу

Нованёбныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Neognathae)
Нованёбныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neognathae

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  8825
EOL  4434461
FW  98826

Нованёбныя (лац.: Neognathae ад стар.-грэч.: νέος — «новы», стар.-грэч.: γνάθος — «сківіца») — падклас птушак, які ахоплівае больш за 9000 відаў і пераважную большасць сучасных птушак. Супрацьпастаўлены падкласу бескілявых (Paleognathae).

Галоўнай асаблівасцю, якая адрознівае нованёбных птушак ад бескілявых, з'яўляецца структура паднебення. Апроч гэтага, асобых характарыстак не існуе: нованёбныя ўключаюць як лятаючых, так і нелятаючых птушак, напрыклад пінгвінаў. Найбольш буйным прадстаўніком нованёбных з'яўляецца кондар велічынёй да 1,3 метра і з размахам крылаў да 3,2 метра.

Першыя выкапні, у якіх знойдзены нованёбныя, датуюцца мелавы перыядам каля 70 мільёнаў гадоў назад. Паводле некаторых тэорый, нованёбныя паходзяць ад бескілявых і з'яўляюцца іх далейшым эвалюцыйным развіццём. Іншыя ж тэорыі сцвярджаюць, што нованёбныя існавалі раней за бескілявых і што апошнія ўсяго толькі падгрупа, у якой заблакаваны некаторыя гены нованёбных.

Да нованёбных птушак адносяцца наступныя атрады:

Атрад Odontopterygiformes уключае сямейства Pelagornithidae, групу выкапнёвых вялікіх марскіх птушак. Іх рэшткі былі знойдзены ва ўсім свеце ў горных пародах пачынаючы з позняга палеацэну і заканчваючы плейстацэнам.