Ружа
Ружа | |||||||||||||||||
Ружа сабачая (Rosa canina) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Rosa L., 1753, nom. cons. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Rosa cinnamomea L., 1753, typ. cons.[1]
[syn. Rosa pendulina L., 1753], non Rosa cinnamomea L., 1759, nom. illeg. [syn. Rosa majalis Herrm., 1762][2] | |||||||||||||||||
|
Ру́жа[3] (Rosa) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Мае мноства культурных форм. Дзікарослыя віды ў Беларусі называюць шыпшынамі.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва роду паходзіць ад польск.: róża, што ў сваю чаргу ўтварылася ад ням.: rose і лац.: rosa. Шыпшына атрымала назву з-за вострых шыпоў, якія пакрываюць яе галіны.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя або вечназялёныя кусты, як правіла, вышынёй 1-5 метраў, часам павойныя, вышынёю 15—300 см (некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіныы даўжынёю да 12 м).
Лісце чаргаванае, непарнаперыстае, з парнымі, прырослымі да чаранка прылістнікамі (рэдка простыя і без прылістнікаў, як у Rosa persica), утрымлівае 5-7 лісточкаў.
Кветкі розных колераў, як правіла, бледна-ружовыя, простыя ці махровыя, 4-6 см (да 16 см) у дыяметры, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці. Цвіценне ў еўрапейскай частцы Расіі ў маі — чэрвені.
Плод несапраўдны (гіпантый), авальны або яйкападобна-шарападобны, пры выспяванні чырвонага, аранжавага, пурпурна-чырвонага колеру, са шматлікімі арэшкамі ўсярэдзіне. Афарбоўка гіпантыя абумоўлена высокім утрыманнем каратынаў. Плады выспяваюць у верасні-кастрычніку.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца сотні відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў. Старажытны цэнтр вырошчвання — Пярэдняя Азія, адкуль ружа трапіла ў антычную Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын). Найбольш вядомыя: ружа Жэрара, ружа іржава-чырвоная, ружа майская, ці карычная, ружа мяккая, ружа сабачая, ружа скурысталістая, ружа Юндзіла. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля агароджаў. У Беларусі інтрадукаваны ружа калючая, ружа маршчыністая, ружа шматкветная, ружа шызая і інш.
Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае ружа карычная (Rosa cinnamomea L.).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Пералік відаў складзены на аснове дадзеных GRIN[4].
- Rosa abietina Gren.
- Rosa abyssinica R.Br. ex Lindl.
- Rosa acicularis Lindl. — Ружа ігластая
- Rosa agrestis Savi
- Rosa albertii Regel
- Rosa amblyotis C.A.Mey.
- Rosa arkansana Porter
- Rosa arvensis Huds.
- Rosa baltica Roth
- Rosa banksiae W.T.Aiton
- Rosa banksiopsis Baker
- Rosa beggeriana Schrenk
- Rosa bella Rehder & E.H.Wilson
- Rosa blanda Aiton
- Rosa bracteata J.C.Wendl.
- Rosa brunonii Lindl.
- Rosa cabulica Boiss.
- Rosa californica Cham. & Schltdl.
- Rosa canina L. — Ружа сабачая, ці Шыпшына сабачая, ці Роза, ці Ружа, ці Шупшына, ці Рожа, ці Шупшыннік, ці Шыпшына, ці Шыпшыннік
- Rosa carolina L.
- Rosa caudata Baker
- Rosa cerasocarpa Rolfe
- Rosa chinensis Jacq.
- Rosa clinophylla Thory
- Rosa coriifolia Fr. — Ружа скурысталістая
- Rosa corymbifera Borkh. — Ружа шчытканосная
- Rosa corymbulosa Rolfe
- Rosa cymosa Tratt.
- Rosa davidii Crep.
- Rosa davurica Pall.
- Rosa doluchanovii Manden.
- Rosa dumalis Bechst.
- Rosa ecae Aitch.
- Rosa elegantula Rolfe
- Rosa elliptica Tausch
- Rosa fedtschenkoana Regel
- Rosa filipes Rehder & E.H.Wilson
- Rosa foetida Herrm.
- Rosa foliolosa Nutt. ex Torr. & A.Gray
- Rosa forrestiana Boulenger
- Rosa gallica L.
- Rosa gentiliana H.Lev. & Vaniot
- Rosa giraldii Crep.
- Rosa glauca Pourr. — Ружа шызая
- Rosa glomerata Rehder & E.H.Wilson
- Rosa graciliflora Rehder & E.H.Wilson
- Rosa gymnocarpa Nutt.
- Rosa helenae Rehder & E.H.Wilson
- Rosa hemisphaerica Herrm.
- Rosa hemsleyana Tackh.
- Rosa henryi Boulenger
- Rosa iberica Steven ex M.Bieb.
- Rosa jundzillii Besser — Ружа Юндзіла
- Rosa kokanica (Regel) Regel ex Juz.
- Rosa laevigata Michx.
- Rosa laxa Retz.
- Rosa leschenaultiana (Thory) Wight & Arn.
- Rosa longicuspis Bertol.
- Rosa luciae Franch. & Rochebr. ex Crep.
- Rosa macrophylla Lindl.
- Rosa mairei H.Lev.
- Rosa majalis Herrm. — Ружа майская, ці Шыпшына карычная, ці Шыпоўнік, ці Шыпшына, ці Шыпшына-талачанка, ці Ружа, ці РужаРожа, ці Талачанка, ці Шыпціннік
- Rosa manca Greene
- Rosa maracandica Bunge
- Rosa marretii H.Lev.
- Rosa marschalliana Sosn.
- Rosa maximowicziana Regel
- Rosa micrantha Borrer ex Sm.
- Rosa microcarpa Retz.
- Rosa minutifolia Engelm.
- Rosa miyoshii Focke
- Rosa mollis Sm. — Ружа мяккая
- Rosa montana Chaix ex Vill.
- Rosa moschata Herrm.
- Rosa moyesii Hemsl. & E.H.Wilson
- Rosa multibracteata Hemsl. & E.H.Wilson
- Rosa multiflora Thunb.
- Rosa murielae Rehder & E.H.Wilson
- Rosa nanothamnus Boulenger
- Rosa nitidula Besser
- Rosa nutkana C.Presl
- Rosa oxyodon Boiss.
- Rosa palustris Marshall
- Rosa pendulina L.
- Rosa persetosa Rolfe
- Rosa persica Michx. ex J.F.Gmel.
- Rosa phoenicia Boiss.
- Rosa pisocarpa A.Gray
- Rosa platyacantha Schrenk
- Rosa pouzinii Tratt.
- Rosa prattii Hemsl.
- Rosa pulverulenta M.Bieb.
- Rosa roxburghii Tratt.
- Rosa rubiginosa L. — Ружа Эглантэрыя
- Rosa rubus H.Lev. & Vaniot
- Rosa rugosa Thunb. — Ружа маршчыністая
- Rosa sabini Woods
- Rosa sambucina Koidz.
- Rosa saturata Baker
- Rosa schrenkiana Crep.
- Rosa sempervirens L.
- Rosa serafinii Viv.
- Rosa sericea Lindl.
- Rosa sertata Rolfe
- Rosa setigera Michx.
- Rosa setipoda Hemsl. & E.H.Wilson
- Rosa sherardii Davies
- Rosa sicula Tratt.
- Rosa sikangensis T.T.Yu & T.C.Ku
- Rosa sinowilsonii Hemsl.
- Rosa soulieana Crep.
- Rosa spinosissima L. — Ружа найкалючая
- Rosa squarrosa Rau
- Rosa stellata Wooton
- Rosa suffulta Greene
- Rosa sweginzowii Koehne
- Rosa tomentosa Sm. — Ружа лямцавая, ці Радоста, ці Русальніца, ці Шупшыннік
- Rosa turcica Rouy
- Rosa turkestanica Regel
- Rosa tuschetica Boiss.
- Rosa villosa L. — Ружа яблычная
- Rosa virginiana Mill.
- Rosa webbiana Wall. ex Royle
- Rosa willmottiae Hemsl.
- Rosa woodsii Lindl.
- Rosa xanthina Lindl.
- Rosa zagrabiensis Vuk. & Heinr. Braun ex A.Kern.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]З шыпшыны варылі сочыва, кісялі, сушылі яе[5].
У народнай медыцыне плады шыпшыны выкарыстоўвалі пры прастудзе, малакроўі, рэўматызме, гіпертаніі, а таксама як супрацьзапаленчы, мачагонны і жаўцягонны сродак[5]. Адвар каранёў шыпшыны дапамагае пры паралічы і захворванні ног[6].
З пялёсткаў кветак некаторых відаў атрымліваюць ружавы алей.
Шыпшына ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]У народнай культуры шыпшына сімвалізавала мужчынскае цела і маладосць[5].
Бог кахання Палель, сын багіні Лады, насіў вянок, у які былі ўплецены ружовыя кветкі шыпшыны[5]. Святую Арыну, якая ўшаноўваецца ў народным календары 1 кастрычніка звалі Арынай-шыпшынніцай, таму што ў гэты час паўсюдна збіралі плады шыпшыны, каб нарыхтоўваць на зіму[5].
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]
Беларускай ружай клічуць. |
Алена Церашкова. «Шыпшына».[7] |
У беларускім фальклоры шыпшына іншы раз сімвалізавала боль, пакуты, варожасць[6]. Напрыклад, такой сімволікай карыстаюцца ў сваіх вершах Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка[8] і Ніна Аксёнчык[9].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Barrie F. R. Report of the General Committee: 9(англ.) // Taxon. — International Association for Plant Taxonomy, 2006. — Vol. 55 (3). — P. 795—800. — ISSN 0040-0262.
- ↑ Hanelt, P. Mansfeld's Encyclopedia of Agricultural and Horticultural Crops. — Springer, 2001. — P. 447. — ISBN 3-540-41017-1.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Гл. #Спасылкі
- ↑ а б в г д Шыпшына
- ↑ а б Непрыступная шыпшына Архівавана 30 ліпеня 2012.
- ↑ Алена Церашкова. «Шыпшына» Архівавана 10 сакавіка 2018.
- ↑ О Беларусь, мая шыпшына
- ↑ Шыпшына
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. М. Ружа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шиповник — род Rosa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)