Перайсці да зместу

Silence, Night & Dreams

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціша, ноч і мроі
англ.: Silence, Night & Dreams
Студыйны альбом Збігнева Прайснера
Дата выпуску 18.09.2007[1] або 19.10.2007[2]
Запісаны лістапад 2006красавік 2007
Жанр акадэмічная музыка
Працягласць 56:40[2]
Лэйбл EMI Classics[en]
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Збігнева Прайснера
Прыгожая краіна
(2005)
Ціша, ноч і мроі
(2007)
Ананімка — Жанчына ў Берліне
(2008)

«Silence, Night & Dreams» (бел.: Ціша, ноч і мроі) — музычны твор Збігнева Прайснера для хора, аркестра і салістаў, выдадзены ў 2007 годзе лэйблам EMI Classics[en][6]. Твор напісаны па матывах біблейскай «Кнігі Ёва». У запісе прымала ўдзел вакалістка гурта «Madredeus» Тэрэза Салгейру[7]. Сусветная прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася ў Афінах 4 верасня 2007 года ў гістарычным амфітэатры Адэон Герода Атыка ў Акропалі[8].

Кампазітар — Збігнеў Прайснер

Выканаўцы[8]:

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]
НазваСловы Працягласць
1. «Perchance»   01:13
2. «Silence, Night & Dreams» Кшыштаф Пясевіч 06:59
3. «To Speak» Кніга Ёва 7:11,15,21 09:31
4. «To Dream»   01:24
5. «To Find» Кніга Ёва 23:2,8,10 12:14
6. «To Know» Кніга Ёва 28:12,20 04:38
7. «To Die» Кніга Ёва 29:2,18; 1:21 07:04
8. «Be Faithful, Go» Евангелле паводле Мацвей 5:13—14; 7:7,13 09:00
9. «To Love»   04:39
56:42

Сусветная прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася ў 4 верасня 2007 года ў гістарычным амфітэатры Адэон Герода Атыка[en] ў Афінскім акропалі[8]. Галоўным дырыжорам канцэрту выступіў сам Прайснер. Пад яго началам твор выконвалі Аркестр сучаснай музыкі[d] Грэчаскай карпарацыі тэлерадыёвяшчання[en], Хор Афінскага ўніверсітэту (дырыжор Нікас Мальярас), спевакі-салісты Тэрэза Салгейру і Томас Калі, а таксама група польскіх, шведскіх і англійскіх салістаў-інструменталістаў[8]. Другая частка канцэрту ў Афінах праходзіла пад кіраўніцтвам Андрэаса Піларынаса і ўяўляла сабой сюіту з саўндтрэкаў Прайснера, у тым ліку прагучалі кампазіцыі з фільмаў «Падвойнае жыццё Веранікі» і «Тры колеры: Сіні»[8].

Брытанская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 2 снежня 2007 года ў Канцэртнай зале Барбікан-цэнтра[en] ў Лондане[8]. Твор выконваўся Лонданскім сімфанічным аркестрам[en] і Фестывальным хорам Краўч-Энда[en] пад кіраўніцтвам Прайснера. Сюітай саўндтрэкаў Прайснера ў другой частцы канцэрта кіраваў дырыжор Крыс Расман. Гэты канцэрт быў часткай цыклу «Barbicans Only Connect»[8].

Польская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 10 снежня 2007 года ў катэдры[en] на Старым Рынку[pl] ў Плоцку[8]. Пад кіраўніцтвам Прайснера твор выконвалі Аркестр Польскага радыё[pl] і Хор Польскага радыё (Кракаў). Сюітай саўндтрэкаў Прайснера ў другім аддзяленні канцэрта дырыжыраваў Лукаш Баровіч[pl][8].

Французская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 19 сакавіка 2008 года ў Гран-Рэкс[en] у Парыжы[8]. Твор выконваўся Аркестрам Калон[en] і хорам «Carpe Diem» пад кіраўніцтвам Прайснера пры ўдзеле Тэрэзы Салгейру. Сюітай кінамузыкі ў другім аддзяленні канцэрта кіраваў Крыс Расман. Прадзюсарам канцэрту выступіў Жыль Гюго з кампаніі «Silence!»[8].

Яшчэ адзін заўважны канцэрт адбыўся 10 верасня 2008 года ў Тэатры Зямлі ў Салоніках, Грэцыя[8]. Пад кіраўніцтвам Прайснера твор выконвалі Сімфанічны аркестр муніцыпалітэта Волас і Змешаны хор Салонікаў (дырыжор Мары Канстанцініду[d]). Сюітай кінамузыкі ў другім аддзяленні канцэрта дырыжыраваў Ёахім Вальцавіяс. Канцэрт прасоўваўся кампаніяй «Intershow» у межах цыклу «43 Dimitria»[8].

Выпуск альбома

[правіць | правіць зыходнік]

Альбом «Silence, Night & Dreams» быў выпушчаны ў 2007 годзе лэйблам «EMI Classics[en]». Альбом атрымаў досыць высокую папулярнасць у Польшчы, і 16 студзеня 2008 года «Саюз вытворцаў аўдыя-відэа[pl]» прысудзіў альбому статус залатога дыска[9].

Крытыкі знаходзілі падабенства «Цішы, ночы і мрояў» з музыкай грэчаскай кампазітаркі Элені Караіндру[en][10]. Выбар інструментаў для аблігата адсылае да творчасці Андрэаса Фаленвайдэра[en] 1980-х гадоў[10].

Выкарыстанне музыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з самога году выпуску альбома, асобныя яго трэкі перыядычна траплялі ў разнастайныя альбомы-кампіляцыі.

Год Альбом Кампазіцыі Сп.
2007 Various — «Aangenaam... Klassiek - Editie 2007» «To Know» [11]
2013 Marek Niedźwiecki[en] — «Muzyka Ciszy» «Silence, Night & Dreams» [12]
  1. а б Silence, Night & Dreams (фр.). Сайт «SensCritique[fr]». Праверана 4 красавіка 2022.
  2. а б в Zbigniew Preisner: Silence, Night and Dreams — Marek Moś, Anna Szostak, AUKSO Orchestra, Camerata Silesia (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 4 красавіка 2022.
  3. Silence, Night & Dreams (studio album) by Zbigniew Preisner & Teresa Salgueiro (англ.). Сайт «Best Ever Albums». Праверана 3 красавіка 2022.
  4. Silence, Night & Dreams (англ.). Сайт «Rate Your Music[en]». Праверана 3 красавіка 2022.
  5. Filmo/Discography: Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «Soundtrack Collector». Праверана 4 красавіка 2022.
  6. Zbigniew Preisner & Teresa Salgueiro — Silence, Night & Dreams (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 4 красавіка 2022.
  7. Małgorata Kosińska. Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «Culture.pl» (October 2006, upd. March 2014). Праверана 4 красавіка 2022.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м Albums: Silence, Night and Dreams (англ.). Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2018. Праверана 6 верасня 2018.
  9. Złote płyty CD — Archiwum — przyznane w 2008 roku (польск.). Сайт «Związek Producentów Audio-Video». Праверана 19 жніўня 2019.
  10. а б Kevin Sutton. PREISNER Silence Night & Dreams EMI 3939992 [KS: Classical CD Reviews] (англ.). Сайт «MusicWeb International» (1 кастрычніка 2007). Праверана 4 красавіка 2022.
  11. Various – Aangenaam... Klassiek - Editie 2007 (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 4 красавіка 2022.
  12. Marek Niedźwiecki – Muzyka Ciszy (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 4 красавіка 2022.