Zilog
ZiLOG | |
---|---|
Тып | публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ: ZILG |
Заснаванне | 1974 |
Заснавальнікі | Федэрыка Фаджын |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сан-Хасэ, Каліфорнія |
Адрас | |
Галіна | паўправадніковая прамысловасць[d] |
Прадукцыя | мікрапрацэсары, мікракантролеры |
Матчына кампанія | Littelfuse[d] |
Сайт | www.zilog.com (англ.) |
Zilog, Inc. — кампанія-вытворца мікрапрацэсараў. Звычайна сустракаецца назва ZiLOG (афіцыйная назва з 1998 года да чэрвеня 2007 года).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія Zilog была заснавана ў 1974 годзе трыма інжынерамі Intel, якіх не задавальняла тое, што Intel надавала мала ўвагі распрацоўцы працэсараў, акрамя пасля выпуску працэсара Intel 8080.
Ініцыятарам заснавання новай кампаніі быў Федэрыка Фаджын (Federico Faggin), галоўны распрацоўшчык працэсара Intel 4004 і Intel 8080, яго асноўнай ідэяй было стварэнне кампаніі, цалкам прысвечанай распрацоўцы мікрасхем. Да новага праекта далучыўся былы менеджар Intel Ральф Унгерман (Ralph Ungermann) і японскі інжынер Масатошы Сіма (Masatoshi Shima) — таксама рапрацоўшчык Intel 4004.
Каманда неадкладна распачала работу над новым CPU. За выснову быў узяты 8080, які быў значна ўдасканалены, а галоўнае — быў значна танейшы вырабаў Intel. Гэта быў знакаміты Z80.
У 1980 году Zilog стала даччынай кампаніяй Exxon, але адміністрацыя і супрацоўнікі выкупілі кампанію назад у 1989. У 1998 Zilog была набыта кампаніяй Texas Pacific Group, якая рэарганізавала яе ў канцы 2001 года. У студзені 2008 года Zilog адхіліла прапанову Universal Electronics Inc па набыцці кампаніі.
Храналогія вытворчасці працэсараў
[правіць | правіць зыходнік]- Zilog Z80 (1976 год)
- Zilog Z8000 (1978 год)
- Zilog Z8 (1979 год)
- Zilog Z800 (1985 год)
- Zilog Z80000 (канец 1985 года)
- Zilog Z280 (пачатак 1986 года)
- Zilog Z180 (канец 1986 года)
- Zilog Z380 (1994 год)
- Zilog eZ80 (2001 год)
- Zilog eZ8 (2005 год)
- Zilog Z16 (2006 год)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Zilog (англ.)